Праграма канферэныі «Верасень 1939 года ў гістарычнай традыцыі і вуснай гісторыі»

2014-09-12

26 верасня 2014 г.

9.00 – 9.30 Рэгістрацыя ўдзельнікаў канферэнцыі

9.30 – Адкрыццё канферэнцыі
Прывітальнае слова:
Алесь Смалянчук, навуковы кіраўнік праекта «Беларускі архіў вуснай гісторыі», прафесар Інстытута славістыкі ПАН (Варшава). 

Таццяна Вадалажская, каардынатар адукацыйнай праграмы «Лятучы ўніверсітэт» (Менск).

10.00 (Рэгламент: выступ з рэфератам – 15 хвілін).
Мадэратар Таццяна Вадалажская

Алесь Смалянчук, док. гіст. навук (Варшава). Верасень 1939 года як месца памяці беларусаў.
Jan Jerzy Milewski, dr (Białystok). 17 września 1939 r. – zderzenie pamięci polskiej, białoruskiej i żydowskiej.
Ірына Махоўская, канд. гіст. навук (Менск). «Важныя даты» ў біяграфічным наратыве.
Аляксей Ластоўскі, канд. сацыял. навук (Менск). Інтэрв’ю як метад: скрыжаванне сацыялогіі і вуснай гісторыі.

11.30 Кава-пауза

11.45
Мадэратар Алесь Смалянчук

Adam Dobroński, prof., dr hab. (Białystok). Armia Czerwona w relacjach świadków wydarzeń wrześniowych 1939 r. na ziemiach II RP. Wrażenia a stan faktyczny.
Сяргей Токць, канд. гіст. навук (Гародня). Скідзельскае паўстанне  1939 г. у вуснай памяці скідлян.
Вольга Іванова, канд. гіст. навук (Менск). Вобраз «заходніка» і «ўсходніка» ва ўспамінах жыхароў былой савецка-польскай мяжы.
Андрэй Вашкевіч, мгр; Таццяна Касатая, мгр (Гародня). Вайна і мір 1939 – 1940 гг. ва ўспамінах жыхароў Гародні і ваколіцаў.

13.00  Дыскусія

13.30 Перапынак на абед

14.30
Мадэратар Анатоль Вялікі

Piotr Cichoracki, dr hab. (Wrocław). Apogeum wystąpień zbrojnych w województwach północno-wschodnich II RP w 1924 r.: aspekty społeczne.
Рыгор Лазько, док. гіст. навук, праф. (Гомель). Нас аб'ядналі хто? - Чужаніцы... (Аб гістарычных умовах і выніках аб’яднання Беларусі).
Томаш Блашчак, PhD (Коўна). Далучэнне Віленшчыны да Літоўскай Рэспублікі ў 1939 г. і «беларускае пытанне».
Аляксандр Вабішчэвіч, док. гіст. навук, праф. (Берасце). Сацыяльна-эканамічнае становішча і пераўтварэнні ў галіне культуры ў заходніх абласцях БССР у 1939-1941 гг. у адлюстраванні партыйных і дзяржаўных органаў (на прыкладзе Берасцейскай, Пінскай і Баранавіцкай абл.).

16.00. Кава-пауза

16.15 – 18.00
Панельная дыскусія «Вусная гісторыя ў Беларусі: перспектывы ў кантэксце міждысцыплінарнага ўзаемадзеяння».
Мадэратар Таццяна Вадалажская.

Удзельнікі дыскусіі: Ірына Махоўская, Алесь Смалянчук, Аляксей Ластоўскі, Ірына Кашталян, Вольга Іванова, Алена Казанцава

18.30. Прэзентацыя дакументальнай кінастужкі Ягора Сурскага (Менск), прысвечанай адлюстраванню падзей 1939 г. у вусных успамінах жыхароў Беларусі.

20.00 Сяброўская вячэра

27 верасня 2014 г.
10.00
Мадэратар Ірына Кашталян

Анатоль Вялікі, канд. гіст. навук (Менск). Дзейнасць аператыўна-чекісцкіх групаў у Заходняй Беларусі ў верасні-кастрычніку 1939 г.
Ігар Кузняцоў, канд. гіст. навук (Менск). Политические репрессии в Западной Беларуси (1939 – 1941 гг.): документы и воспоминания.
Ніна Стужынская, канд. гіст. навук (Менск). 1939 год у лёсе паўстанца і балахоўца Данілы Іванова.
Анатоль Трафімчык, канд. гіст. навук (Менск). Успаміны «заходнікаў» пра першыя савецкія выбары (на прыкладзе Ганцавіцкага раёна паводле матэрыялаў Archiwum wschodniego przy ośrodku «Karta» w Warszawie).

11.30 Кава-пауза

11.45 
Мадэратар Аляксандр Вабішчэвіч

Аляксандр Пагарэлы, мгр (Гародня). Аўтарытэт актывістаў і інтэлігентаў ў вачах вяскоўцаў у міжваеннай Заходняй Беларусі.
Ала Захарэвіч, мгр (Варшава). Баўленне вольнага часу вясковай молоддзю на польска-савецкім памежжы беларускага Падзвіння ў 1920 – 1940-я гг.
Руслан Бугаевіч, мгр (Варшава). Функцыяванне паштова-тэлеграфных устаноў Віленскай дырэкцыі пошт і тэлеграфаў у памежных паветах ІІ Рэчы Паспалітай.
Ігар Мельнікаў, канд. гіст. навук (Менск). Да гісторыі эвакуацыі актываў Банка польскага з Заходняй Беларусі ў верасні 1939 г.

13.00 Дыскусія

13.30 Перапынак на абед

14.30
Мадэратар Аляксандр Пагарэлы

Ірына Кашталян, PhD (Менск). Голад у БССР 1946 – 1947 гг. ва ўспамінах сведкаў часу.
Таццяна Касатая, мгр (Варшава). Вусная гісторыя ў даследаванні евангельскіх хрысціян-баптыстаў у БССР.
Юрась Бачышча, канд. гіст. навук (Менск). Аб пачатках царквы эвангельскай хрысьціянаў у Дуніловецкім павеце: вуснагістарычны мэтад у дасьледаваньні канфэсійнай гісторыі.
Уладзімір Валодзін, мгр (Менск). Калектыўны зварот студэнтаў-філосафаў 1981 г. ва ўспамінах яго падпісантаў: асаблівасці правядзення інтэрв’ю з гарадскімі рэспандэнтамі сярэдняга веку.
Зарына Канапацкая, канд. гіст. навук (Менск). Удзел татар у беларускім нацыянальна-вызваленчым руху ў 1917 – 40-х гг. ХХ ст.

16.00 Заключная дыскусія

16.30. Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў конкурса для школьнікаў “1939 год ва ўспамінах жахароў Беларусі”.

Беларускі архіў вуснай гісторыі (Менск)
Інстытут славістыкі ПАН (Варшава)
Лятучы ўніверсітэт (Менск)

 

Адбудзецца Міжнародная навуковая канферэнцыя «Верасень 1939 года ў гістарычнай традыцыі і вуснай гісторыі» 26-27 верасня 2014 г. па адрасе: г. Мінск, вул. Фабрыцыюcа, 4. Бізнэс-клуб «Imaguru»

Каментары да навіны: