​Выстава, якая не адбылася

2014-09-25

2014 год багаты на гістарычныя юбілеі, адна дата імкліва змяняе другую. Пасля ўгодкаў Аршанскай бітвы, вераснёўскія даты – пачатак Другой сусветнай вайны, і 75-годдзе хіба самай неадназначнай падзеі ў беларускай гісторыі – аб’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі. 

12 верасня ў Заслаўскім музеі мусіла адкрыцца выстава «Заходнебеларуская Атлантыда», аснову якой склала прыватная калекцыя Ігара Мельнікава. Выставу забаранілі.

Тым не менш, 26 верасня а 17.45 па адрасе: Мінск, вул. Фабрыцыюcа, 4. Бізнэс-клуб «Imaguru» у межах Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Верасень 1939 года ў гістарычнай традыцыі і вуснай гісторыі» усе жадаючыя змогуць пазнаёміцца з выставай. Ігар Мельнікаў асабіста правядзе па ёй экскурсію.

Уваход на канферэнцыю вольны.

Каментары да навіны: