Другая сусветная вайна з транснацыянальнай перспектывы

2014-11-21

Берлінская міжнародная летняя школа:

Другая сусветная вайна з транснацыянальнай перспектывы.

Новыя даследчыя канцэпцыі ў дыялогу

 

Цэнтр гістарычных даследаванняў Польскай акадэміі навук ў Берліне разам з Інстытутам нацыянальнай памяці Польшчы пры супрацоўніцтве з Універсітэтам у Патсдаме і Універсітэтам Мікалая Каперніка ў Торуні сумесна арганізуюць 6-13 верасня 2015 г. у Берліне першы выпуск Берлінскай міжнароднай летняй школы.

Да ўдзелу ў летняй школе запрашаюцца магістранты і дактаранты з Польшчы, Германіі і іншых еўрапейскіх краін.

На дзень 8 мая 2015 г прыпадае 70-я гадавіна заканчэння Другой сусветнай вайны, што прымушае нас звярнуцца да разгляду гэтай тэмы з больш шырокай перспектывы. Дэбаты вакол разрабаваных нацыстамі здабыткаў культуры, нямецкага тэлевізійнага фільму "Нашы маткі, нашы бацькі", альбо расследаванне і асуджэнне нацысцкіх злачынстваў, якія працягваюцца у розных краінах, паказваюць, што падзеі той вайны і далей кідаюць цень на стасункі паміж дзяржавамі, якія яе перажылі. Апроч таго, гэта мае моцны ўплыў на стан культуры памяці.  Адначасова з працэсам еўрапейзацыі памяці і з ўхілам у бок наднацыянальнай перспектывы гледжання на праблематыку вайны важным застаецца і стан даследаванасці гэтай тэмы, а таксам неабходнасць абмеркавання актуальных даследчых праблем.

Нягледзячы на вялізарную тэматычную літаратуру, а таксама на мноства рэалізаваных у апошнія гады даследчых праектаў, датычных гісторыі і культуры памяці,  існуюць праблемы, якія павінны яшчэ быць даследаваныя з транснацыянальнай перспектывы. Да такіх даследчых абласцей, напрыклад, належыць штодзённае жыццё пад нямецкай акупацыяй.

Мэтай летняй школы з'яўляецца стварэнне платформы для дыскусіі над актуальнымі магістэрскімі і доктарскімі працамі, датычнымі другой сусветнай вайны, якія знаходзяцца ў працэсе распрацоўкі ўдзельнікамі школы. Сама ж школа мусіць дасць мажлівасць для абмеркавання новых методык, гэтаксама як павінна схіліць удзельнікаў да глыбейшай рэфлексіі над актуальнымі даследчымі праблемамі, звязанымі з прапанаванай тэматыкай. Да таго ж, дзякуючы абмену поглядамі ўдзельнікаў з розных краін, паўстане дыялог, вынікам якога можа быць выхад па-за нацыянальныя інтэрпрэтацыі, датычныя асобных аспектаў вайны, і адкрыецца бачанне на ўвесь тэматычны комплекс з наднацыянальнай перспектывы.

Асноўныя тэматычныя пункты летняй школы закранаюць наступныя аспекты Другой сусветнай вайны:

  • - акупацыя як форма ўлады і тэрору
  • - ідэалогія, прапаганда і светапогляд
  • - прымусовая міграцыя
  • - штодзённасць
  • - грамадства ў становішчы паміж рухам супраціву і прыстасаваннем
  • - жанчыны, сям'я, дзеці
  • - прыватнае жыццё
  • - меншасці ў рэчаіснасці акупацыі
  • - супрацоўніцтва і калабарацыя
  • - забойцы і ахвяры
  • - сведкі
  • - вайна ў літаратуры, кіно, тэатры і музеі

Ад кандыдатаў на удзел у летняй школе да 19 снежня 2014 г. у электроннай версіі прымаюцца тэзісы (каля 1.500 зн.)  на нямецкай мове разам з навуковым жыццярысам, утрымліваючым кантактную інфармацыю і інстытуцыйную прыналежнасць, на эл. скрыні: katarzyna.woniak@cbh.pan.pl альбо marcin.przegietka@ipn.gov.pl  

Працоўнай мовай, на якой будуць праводзіцца заняткі, з'яўляецца нямецкая мова, дапаможнай мовай можа быць ангельская.

Удзельнікам забяспечваецца пражыванне і харчаванне, вяртаюцца транспартныя кошты.

Падрабязнасці можна паглядзець тут: CALL FOR PAPERS „Druga wojna światowa z transnarodowej perspektywy. Nowe koncepcje badawcze w dialogu”

 

Каментары да навіны: