Віцебшчына, 2014: мяжа, заходнікі і ўсходнікі (+Відэа)

2014-12-08

Спяшаемся паведаміць, што ў нашым архіўным фондзе выстаўлена поўная калекцыя матэрыялаў, сабраных падчас экспедыцыі "Віцебшчына, 2014". Такім чынам, даступныя для прагляду і праслухоўвання ўсе відэа- і аўдэазапісы інтэрв'ю гэтай калекцыі.

Экспедыцыя на Віцебшчыну была апошняй у межах праекта "1939 год y вусных успамінах жыхароў Беларусі" і завяршае цыкл даследчых выпраў па савецка-польскай мяжы 1921-1939 гг. Так, мы пачалі працу ў 2012 годзе на Палессі - на паўднёвай частцы беларускага адцінка былой мяжы, летась падняліся ўздоўж памежнай паласы і працавалі на Міншчыне.

Сёлета на Віцебшчыне, даследуючы паўночны ўскраек колішняй савецка-польскай граніцы, як і раней інтэрв'ю праводзіліся па схеме біяграфічнага апытальніка, з уключэннем блока пытанняў, якія тычыліся жыцця мяжы, а таксама ацэнак яе ўсталявання і ліквідацыі. Размовы праводзіліся з жыхарамі вёсак абапал так званай Рыжскай мяжы.

Сабраная калекцыя ўтрымлівае шмат досыць цікавых і адначасова драматычных аповядаў аб штодзённым жыцці насельніцтва ў пагранічнай зоне, аб складанай спецыфіцы існавання на мяжы, якая падзялілі на дваццаць год нашу краіну, а ў дачыненні да мясцовых жыхароў наўпрост калючым дротам раздзельвала сем'і і лёсы.

Прапануем некаторыя кароткія эпізоды з дзвюх інтэрв'ю, узятых у рэспандэнтаў з аднаго і з другога боку колішняй мяжы. Пачнём з заходняга боку:

 

Новым, у параўнанні з двума папярэднімі экспедыцыямі па дадзенай тэме было пытанне аб узаемаадносінах т.зв. “заходнікаў” і “усходнікаў”. Вось як акрэслівае рэспандэнт "заходнік" асаблівасці такой формы "ідэнтычнасці": 

 

Наступны відэаўрывак інтэрв'ю з рэспандэнткай, якая ў дзяцінстве разам з сям'ёй жыла на савецкай частцы памежнай зоны:

 

Само пражыванне на мяжы магло зрабіцца прычынай для падазрэнняў і пераследу. "Хаптуз 37-га года", як назвала гэтую жахлівую з'яву сама рэспандэнтка, даходзіў і да самых ускрайкаў граніц краіны саветаў:

 

Каментары да навіны: