Прэзентацыя навучальнага дыска ўжо праз тыдзень!

2014-12-14

Нагадваем, што 21 снежня БАВГ праводзіць прэзентацыю інтэрактыўнага навучальнага дыска “Беларусь падзеленая і аб’яднаная: 1939 год у вусных успамінах”. Мерапрыемства адбудзецца 21 снежня 2014 года ў г. Мінску з 14.00 да 16.00.

Месца правядзення: Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Йоханэса Раў “IBB” (http://ibb.by/conference) па адрасе г. Мінск, пр. Газеты Праўда, 11, аўдыторыя А2 (першы паверх).

Тэрмін прыёму заявак на ўдзел у прэзентацыі падоўжаны да 18 снежня. Тыя ж, аматары вуснай гісторыі з рэгіёнаў, якім патрабуецца месца для пражывання падчас удзелу ў мерапрыемстве, яшчэ маюць магчымасць падаць свае заяўкі да 16 снежня!

Запрашаем усіх зацікаўленых і з нецярпеннем чакаем вашыя заяўкі!

Каментары да навіны: