Воркшоп «Беларускі архіў вуснай гісторыі: стан і перспектывы развіцця»

2011-09-12

10-11 верасня 2011 г. пад Мінскам, у в. Новая вёска адбыўся воркшоп «Беларускі архіў вуснай гісторыі: стан і перспектывы развіцця» па ключавых накірунках працы архіва і аналізе тэндэнцый яго ўдасканалення. На мерапрыемстве прысутнічала 17 чалавек, сярод якіх былі актыўныя ўдзельнікі праекта (гісторыкі, архівісты, праграмісты і інш.), спецыялісты па вуснай гісторыі і эксперты праекта. Былі агучаны даклады па найважнешых для існавання БАВГ тэмах: яго канцэпцыі, рэкамендацыях па зборы і апрацоўцы інтэрв’ю, правядзенні палявых даследаванняў у галіне вуснай гісторыі, арганізацыі архіўных партала і сховішча, іх напаўненні, а таксама па планаванні працы БАВГ на наступны год. Пасля кожнага з выступаў адбыліся гарачыя дыскусіі, якія паказалі запатрабаваннасць існавання такога праекта для навукоўцаў, адукатараў і аматараў гісторыі, а таксама наяўнасць вялікай колькасці нюансаў, якія трэба ўлічыць для найлепшай працы БАВГ. Плануецца перыядычна праводзіць такія воркшопы для ацэнкі эфектыўнасці дзейнасці архіва і яго следавання акадэмічным правілам выстаўлення такога кшталту крыніц.

Праграму мерапрыемства можна паглядзець тут.
Фота з мерапрыемства.

Каментары да навіны: