Анонсы і навіны конкурсу відэа-інтэрв'ю "Памяць народа"

2015-02-13

Першы беларускі конкурс відэа-інтэрв'ю "Памяць народа" крочыць па краіне! Прэзентацыі конкурсу ўжо адбыліся ў Гомелі і Гродна. Арганізатары пачалі атрымоўваць першыя конкурсныя відэа-працы.

Далучайцеся і Вы!

 

Цягам бліжэйшых двух тыдняў конкурс завітае таксама і ў астатнія абласныя гарады Беларусі і будзе прэзентаваны ў Мінску.

Увага! Даты і месцы правядзення па арганізацыйным прычынам былі скарэктаваныя. Таму самыя актуальныя звесткі аб нашых мерапрыемствах абвешчаныя ніжэй.  

Бліжэйшыя прэзентацыі конкурсу “Памяць Народа”, пад час якіх можна задаць любыя вуснагістарычныя пытанні і атрымаць каштоўныя парады па запісу ўласнага відэа-інтэрв’ю, адбудуцца:

17 лютага – Берасце, Культурны цэнтр “Грунтоўня”, вул. Дзяржынскага 14,
     а 18.30;

22 лютага – Віцебск, курсы "Мова нанова", культурна - гістарычны комплекс
     "Задзвінне", Чайкоўскага 3, а 14.00;

23 лютага – Менск, курсы "Мова нанова", Галерэя "Ў", пр-т Незалежнасьці 37а,
     а 19.00;

25 лютага – Магілёў, Грамадскі цэнтр "Кола Сяброў", Чкалава 16, а 18.30;

27 лютага – Бабруйск, курсы "Мова нанова", Тайм-клуб "13;87", Савецкая 73,
     а 18.00
.

Будзем радыя пабачыць Вас на нашых мерапрыемствах і чакаем Вашыя відэа!

 

Каментары да навіны: