Прэзентацыя кнігі "Асабістыя архівы Беларусі канца XVIII – пач. XXІ ст."

2015-02-23

27 лютага 2015 года ў 15 гадзін у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (вул. Кірылы і Мяфодзія, 4; чыт. зала 1-ы паверх) адбудзецца прэзентацыя кнігі В. Івановай "Асабістыя архівы Беларусі канца XVIII – пач. XXІ ст."

У кнізе прасочваецца гісторыя і аналізуецца стан захавання асабістых архіваў беларускіх дзеячаў навукі, культуры і грамадска-палітычнай сферы, пачынаючы з канца XVIII ст. Вызначаюцца накірункі іх пошуку, шляхі выкарыстання ў навуковых, культурных, сацыяльна-прававых, грамадска-палітычных мэтах. Даецца ацэнка асабістых архіваў як гістарычнай крыніцы і гісторыка-культурнага феномена.

Большая частка кнігі ўяўляе сабой даведнік, дзе змешчаны дадзеныя пра больш чым 1400 архіваў беларускіх дзеячаў у сховішчах Беларусі і краін замежжа па стану на 2008-2010 гг. Даведнік складаўся з выкарыстаннем метада архіўнай рэканструкцыі: пазначаліся ўсе вядомыя месцы захоўвання частак асабістага архіва канкрэтнага дзеяча.

Каментары да навіны: