"Восень 1939 года ў гістарычнай традыцыі і вуснай гісторыі"

2015-03-05

Радыя паведаміць, што выйшаў з друку зборнік матэрыялаў міжнароднай канферэнцыі  "Верасень 1939 года ў гістарычнай традыцыі і вуснай гісторыі", якая адбылася 26-27 верасня 2014 г. у Мінску і  была прысвечана 75-годдзю вераснёвых падзеяў 1939 г. Яе арганізатарамі з'яўляліся Беларускі архіў вуснай гісторыі (Мінск),  Інстытут славістыкі Польскай Акадэміі Навук (Варшава) і Лятучы ўніверсітэт (Мінск). Важную ролю ў правядзенні канферэнцыі таксама адыграў Польскі Інстытут у Мінску.

У сваёй прадмове навуковы рэдактар зборніка, гісторык Алесь Смалянчук адзначае, што даючы ацэнкі падзеяў восені 1939 г. і іх наступстваў варта зразумець, як стасуецца бясспрэчная важнасць "уз'яднання" для гісторыі Беларускай дзяржавы з ацэнкай гэтых падзей з пункту гледжання агульначалавечых каштоўнасцяў? Адказ на гэтае пытанне між іншым патрабуе ад даследчыкаў новага прачытання традыцыйных гістарычных крыніц і пошуку ды выкарыстання новых. Важную ролю ў гэтым працэсе павінны адыграць дыскусіі з гісторыкамі з іншых краін і, у першую чаргу, з польскімі калегамі. Цікавыя вынікі таксама дае спробы выйсці па-за межы архіваў і бібліятэк і звярнуцца да вусных успамінаў сведак тагачасных падзей.          

Аснову зборніка склалі матэрыялы вуснагістарычных даследаванняў, якія дазваляюць убачыць той вобраз сацыяльных і палітычных пераменаў восені 1939 – вясны 1941 г., якія захавала памяць непасрэдных сведкаў і ўдзельнікаў тых падзей. Іх дапаўняюць артыкулы, падрыхтаваныя ў рамках дамінуючай гістарычнай традыцыі. Суаднісенне розных накірункаў гістарычных даследаванняў у межах вывучэння палітычных і сацыяльных трансфармацый 1939 г. у Заходняй Беларусі спрыяе іх навуковаму пераасэнсаванню і дазваляе вывесці дыскусію пра "ўз'яднанне беларускага народу" на больш высокі ўзровень.

Іншай важнай часткай зборніка з'яўляюцца тэксты, прысвечаныя тэарэтычным і практычным аспектам вуснагістарычных даследаванняў, якія адлюстроўваюць развіццё гэтага накірунку гуманістыкі ў Беларусі.

Каментары да навіны: