Экспедыцыя "Палессе 2015": дзень заезду ўдзельнікаў

2015-07-12

З 12 ліпеня БАВГ праводзіць чарговую палявую выправу, якая гэтым разам праходзіць на Заходнім Палессі. Экспедыцыя адбываецца ў межах даследчага праекта "КАЛЕКТЫВІЗАЦЫЯ Ў ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ. 1939-1941, 1946-1952", мэта якога – аднавіць той вобраз калектывізацыі ў Заходняй Беларусі, які захавала памяць яе непасрэдных удзельнікаў, і пазнаёміць з імі шырокія колы грамадскасці.

На старонцы БАВГ наведвальнікі архіва змогуць даведацца самую актуальную інфармацыю аб ходзе нашай вуснагістарычнай вандроўкі ў выглядзе кароткіх рэпартажаў і фотазамалёвак.

Дзень заезду - з'езд удзельнікаў экспедыцыі.

У гэты дзень чальцы даследчай каманды БАВГ з'ехаліся ў сталіцу Заходняга Палесся – горад  Пінск, які на бліжэйшы тыдзень стане месцам размяшчэння і штабам кіраўніцтва экспедыцыяй, адкуль групы нашых адважных інтэрв'юераў будуць раз'язджацца па вёскам і сёлам Пінскага і суседніх раёнаў для запісу ўспамінаў з мясцовымі жыхарамі.

Храналогія дня ў фота

Удзельнікі экспедыцыі паспяхова сустрэліся ў Пінску:

Наша каманда вусных гісторыкаў спыніліся ў цудоўным месцы на набярэжнай ракі Піны з маляўнічым відам аколіцы.

Нарада і інструктаж на пярэдадні шматдзённай упартай  палявой працы:

Абмеркаванне планаў і ідэй у нязмушанай абстаноўцы:

Заўтра будзе першы паўнавартасны дзень працы, а сёння яе ўдзельнікі ідуць адпачываць з прадчуваннем будучых цікавых сустрэч, доўгіх і плённых размоў і неверагодных адкрыццяў.

Каментары да навіны: