"Шпацыр па памяці" ў Мінску

2015-07-30

Беларускі архіў вуснай гісторыі і музей “Дом Анны Франк” (Амстэрдам) запрашаюць вас паўдзельнічаць у першым трэнінгу міжнароднага праекта "Шпацыр па памяці" ў Мінску.

Калі Вы задумваліся над наступнымі пытаннямі:

  •  
  • - што такое гістарычная памяць і як яна звязана з індывідуальнай памяццю?
  •  
  • - як яна можа рэалізоўвацца ў помніках нашага горада?
  •  
  • - як тыя ці іншыя гістарычныя падзеі і прысвечаныя ім помнікі звязаны з сённяшнімі падзеямі і ўплываюць на жыццё горада?
  •  
  • - як перадаць свае разважанні і назіранні з дапамогай відэа?

тады далучайцеся да нас.

Падчас 3-дзённага трэнінгу Вы зможаце даведацца меркаванне экспертаў, сваіх калегаў і азнаёміцца з мясцовымі помнікамі, даведацца меркаванне мінакоў пра іх, а таксама стварыць свой відэаролік, які будзе заснаваны на вашых уласных даследаваннях, думках і ўражаннях.

Мы чакаем удзельнікаў ва ўзросце 16-22 гадоў, жадаючых атрымаць новыя навыкі і веды і зрабіць свой відэа-праект.

Трэнінг адбудзецца ў Мінску 28-30 жніўня 2015 года.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць анкету.

Заяўкі прымаюцца да 22 жніўня 2015 года.

Калі ў вас ёсць пытанні, пішыце па адрасе l.shynder@annefrank.nl

Інтэрв'ю на вуліцах Балонні (Італія), травень 2014

Прапануем таксама пазнаёміцца з прыкладамі выніковых відэа-праектаў, зробленых удзельнікамі Memory Walk:

Кішынёў (Малдова), "Цягнік Болю":

 

Калумбія (ЗША), "Сцяг Канфедэрацыі":

 

Каментары да навіны: