«Другая сусветная вайна і лёсы мірнага насельніцтва ва Усходняй Еўропе»

2015-08-16

Гісторыя Другой сусветнай вайны на землях Украіны дый усяго колішняга Савецкага Саюзу вывучана досыць недасканала. Даследавання савецкіх навукоўцаў былі, пераважным чынам,  тэндэнцыйнымі, ідэалагічна ангажаванымі. Вучоныя Еўропы і Амерыкі амаль не мелі доступу да большасці архіваў, таму і іхнія тэксты не могуць прэтэндаваць на паўнату. Надзвычайна мала даследаваны лёсы мірнага насельніцтва ў гэты перыяд.

З гэтай прычыны прапануем правесці міжнародную канферэнцыю і сабраць на ёй вядучых гісторыкаў Другой сусветнай вайны. Адной з найважнейшых задач сустрэчы ўважаем высвятленне маладаследаваных аспектаў праблематыкі: савецкай акупацыі заходніх зямель, палітыкі нацыстаў і савецкай улады адносна найменш абароненых слаёў насельніцтва (яўрэяў, цыган, душэўна хворых), жыцця лакальных грамад пад акупацыяй і т. п.

Канферэнцыю прысвячаем светлай памяці мітрапаліта Андрэя Шаптыцкага, які ў меру сіл намагаўся ратаваць усіх – украінцаў, палякаў, яўрэяў...

Канферэнцыя адбудзецца 30 лістапада – 1 снежня 2015 года ў Нацыянальным універсітэце "Кіева-Магілянская акадэмія" (г. Кіеў). Працоўныя мовы мерапрыемства – украінская і ангельская.

Арганізатары – украінскія і замежныя інстытуцыі, што займаюцца даследаваннямі гісторыі ХХ стагоддзя. Прапануем усім зацікаўленым навукоўцам далучацца да ўдзелу ў канферэнцыі. Умоваю ўдзелу з'яўляецца ўхваленне арганізацыйным камітэтам тэзісаў даклада. Назву і тэзісы (да 3 старонак), а таксама кароткія звесткі пра сябе просім дасылаць да 20 верасня 2015 г. на адрас: centerjudaica@gmail.com з пазначэннем "канферэнцыя".

Плануецца выданне тэкстаў дакладаў.

Арганізатары бяруць на сябе выдаткі на праезд украінскіх даследчыкаў да Кіева, пражыванне ды харчаванне. Замежным навукоўцам забяспечваецца пражыванне ды харчаванне.

Каментары да навіны: