Евангельская царква ў ХХ стагоддзі

2015-09-15

7-12 верасня 2015 года на Берасцейшчыне праходзіла экспедыцыя БАВГ па тэме "Евангельская царква ў ХХ ст."  

Напачатку верасня была сфарміравана каманда экспедыцыі,  якая  складалася з 10 чалавек  зацікаўленых у зборы ўспамінаў аб гісторыі евангельскага руху ў Беларусі. 7 верасня ўдзельнікі экспедыцыі выправіліся ў Брэст. Успаміны збіраліся як ў самім горадзе, так і ў Брэсцкім раёне.

Падчас працы экспедыцыі было:

- сабрана 26 вуснагістарычных інтэрв’ю веруючых людзей;

- зроблены шэраг электронных копій важных дакументаў і гістарычных фотаздымкаў часу станаўлення і развіцця евангельскай супольнасці на Берасцейшчыне. У тым ліку былі знойдзены раней невядомыя фотаздымкі Лукі Мікалаевіча Дзекуць-Малея;

- усталяваны шэраг кантактаў для магчымага далейшага даследавання.

Каментары да навіны: