Хіпі, Гродна, 1971 год

2015-09-23

"Гэта не Маша, гэта Міша": 32 гады назад у Гродна ўзбунтаваліся хіпі

 

Ірына Чарняўка, БелГазета 2003 г.

Жнівень 1971 г., Гродна, цэнтр горада. Сотня маладых людзей з плакатамі «Рукі прэч ад доўгіх валасоў», «Спыніце тэрор», «Свабоду рок-н-ролу», All you need is Love - калонай ідуць да Савецкай плошчы. Юнакі з доўгімі валасамі, апранутыя ў штаны і джынсы-клёш, кашулі ў кветачкі, некаторыя з завушніцай у вуху. Хіпі. Наперадзе хлопец з пеўнем на ланцужку. На плошчы іх ужо чакаюць…

Пра рэзананс, які нарабілі ў свеце ўдзельнікі «дэманстрацыі хіпі», даведаліся з эфіру «варожых галасоў». У БССР акцыя абмяркоўвалася толькі шэптам на кухнях і ў дварах, абрастаючы неверагоднымі падрабязнасцямі, і ўрэшце ператварылася ў легенду.

Адкрытых дакументальных сведчанняў таго, што ў жніўні 71-га адбывалася на Савецкай плошчы ў Гродне, няма. Але ёсць сведкі і ўдзельнікі - тыя самыя «адшчапенцы», услед якім плявалі мінакі, абураныя іх незвычайным выглядам і развязнай весялосцю.

«ДЗЕЦІ КАМЕННАЙ МАТУЛІ»

У канцы 60-х ім было па 17-20 гадоў. «Хіпі» іх зваў увесь горад.  Самі сябе яны так не называлі. Яны былі «дзеці каменнай матулі», смяяліся, што іх бацька - Астап Бэндар, а мама - Эліза Ажэшка. Гранітны помнік Элізе Ажэшка і дзве лаўкі ў маленькім скверыку на рагу вуліц Ажэшка і Тэлеграфнай у Гродна - гэта і ёсць «у матулі».

Успамінае Наталля Макушына, тады гукарэжысёр Гарадзенскай студыі тэлебачання: «Мы просто жили так, как мы хотели: носили и слушали то, что нам нравилось. Мы были молодые, здоровые, веселые - сидели, травили анекдоты, гуляли до четырех утра. Нас часто забирала милиция, прямо из скверика. Привезут в отделение, там сидит полусонный дежурный: «Что делали?» - «Сидели в сквере». - «Чем занимались?» - «Смеялись». – «Чего смеялись?» - «Анекдоты рассказывали. Можем и вам рассказать: «К деду подбегает внучек: «Диду, Советы у космос полетилы!» - «Шо, уси?!».

«Самая залатая мара» у іх была купіць Замкавую гару (раён у цэнтры Гродна, дзе размешчаны Стары і Новы замкі), абвясціць там незалежную дзяржаву - і каб у ёй не было «ни тебе коммунизма, ни тебе социализма, а нормальная свободная страна, без маразма».

Анатоль Макушын, тады працаўнік тэлеграфа: «Приходили провокаторы. Как-то к «мамочке» пришел один под видом пьяного. Начал: «Ребята, так жить нельзя, коммунизм это плохо, надо что-то делать...» Мы сразу сообразили, что к чему: «Что ты предлагаешь?» Он говорит: «Давайте революцию сделаем». Говорим: «Хорошо, давай революцию, но сначала портфели поделим. Я - министр культуры. Он - министр обороны…» - «Нет, ребята, я же серьезно!» Мы: «Хочешь, чтобы мы сделали революцию, а потом кто-то правил? Нет, сначала портфели поделим!» Он вдруг протрезвел, встал, зло выругался и ушел».

Яшчэ марылі назбіраць грошай, з'ехаць у Сібір, купіць сякеры, цвікі, спусціцца па рацэ глыбока ў тайгу, куды не дабралася савецкая ўлада, пабудаваць скіт і там жыць - па сваіх светапоглядах, вольна. Адзінае пытанне было: як жа там музыку слухаць, дзе батарэйкі для прымачоў браць? Іх аб'ядноўвала музыка, якую яны лавілі ў эфіры «варожых галасоў»: «Голас Амерыкі», «Радыё Люксембурга», польскіх і чэхаславацкіх каналаў.

Анатоль Макушын: «Мы услышали Beatles по радио - это было чудо! А какой сенсацией было, когда мы узнали о появлении Rolling Stones - уже два ансамбля! А какой был огромнейший праздник, когда где-то там за океаном в Америке появились Animals, их «Дом восходящего солнца»! Музыка и свобода - недостижимая мечта!»

Джынсы тады за шалёныя грошы куплялі ў фарцоўшчыкаў. Штаны-клёш і кашулі з квяцістага паркалю шылі мамы ці ў атэлье. Шмат хто ўшываў кліны ў звычайныя штаны, рабілі ўставачкі: званкі, вяровачкі. Хтосьці нават прымудраўся вешаць лямпачкі, як у Джоні Халідэя: у задняй кішэні батарэйка, у штаніне праводка, на клёшах - лямпачкі.

Наталля Макушына: «Как-то мышку Пашка Иванов принес «к мамочке». Он учился в мединституте, был самый «порядочный»: всегда ходил в костюме при галстуке. И вот он притащил мышку. Мы ее назвали Табуретка. Мышка Табуретка бегала по скверику, все ее ловили. К такой визжащей компании сразу приехала ментовка. Они забрали нас всех, сколько было там, человек четырнадцать - всех и загребли в пол-второго ночи. «Чего делали? Опять смеялись?» - «Смеялись». Мы выпустили эту мышку в дежурке - бедный дядька чуть не умер, визжал громче всех!»

Яшчэ ў 1964 г. яны марылі стварыць свой ансамбль.

«СЁННЯ ЁН ГРАЕ ДЖАЗ…»

Акардэон, акустычная гітара, замест бас-гітары - бас-балалайка са струнамі ад раяля, аб якія Міша Якімчук у кроў ірваў пальцы, піянерскі барабан, для якога Саша Саўчыц выразаў з дрэва палачкі, калонкі памерам з халадзільнік, але магутнасцю 3 вата, якія сябры са скверыка маглі падняць толькі ўшасцёх. Гэта - першы ў Беларусі музычны гурт, які граў рок-н-рол. Яны, дзевяці-дзесяцікласнікі, назвы свайму ансамблю яшчэ не прыдумалі.

Першы іх выступ у 64-м стаў скандалам музычнага вечара ў гродзенскай школе №10. Інструменты і апаратуру юнакі таемна пранеслі на сцэну актавай залы падчас перапынку ў канцэрце на школьным вечары.

Успамінае Аляксандр Саўчыц: «Это был фурор! Представьте: занавес открывается, и несколько тощих пацанов как завизжали рок-н-ролл! Учителя на первых рядах остолбенели, опомнились только во время второй песни, позвали комсомольцев, и те вышвырнули всех на улицу вместе с инструментами».

 «Зараз прагучыць песня партовых працоўных Амерыкі», - так перад строгімі музычнымі камісіямі гродзенскага Клуба будаўнікоў хлопцы аб'яўлялі рок-н-рол. Скандальных выступаў было шмат. Давалі канцэрты нават на пляжы, дзе Саўчыц на вакацыях падзарабляў выратавальнікам. Потым іх пачалі пускаць граць на танцпляцоўцы ў парку - у перапынках паміж песнямі савецкай эстрады, калі паркавы аркестр адпачываў. Нашмат пазней сталі запрашаць у школы і вучэльні.

Першыя электрагітары рабілі самі. Выразалі з 5-сантымятровай дошкі, выдзёўбвалі адтуліны, куды ўстаўлялі гуказдымальнікі - шпулькі з тэлефонных трубак, па шэсць на кожную гітару. Усё гэта зачынялася пластмасай і фарбавалася, рабіўся грыф, устаўляліся лады. Першую гітару пафарбавалі ў чорны - фарбай для авіямадэляў, другая была белая, фарбаваная на фабрыцы цацак. Дынамікі і ўзмацняльнікі набывалі за бутэльку ў працаўнікоў майстэрні кінаабсталявання.

Грошы на прафесійныя інструменты зараблялі на будаўніцтве вузкакалейкі да гродзенскага Камбіната будаўнічых матэрыялаў, на разгрузцы вагонаў, на экспедытарстве ў «Белбакалеі». «У одного нашего друга, Кости Дрындрожика, брат был ученый союзного уровня, участвовал в запуске первого спутника СССР. Он пообещал достать фирменную немецкую бас-гитару, - расказвае Саўчыц. - Гитара стоила 180 рублей! Мишка с деньгами пришел к Косте, а тот – «ни фига, становись на колени!» И Мишка стоял перед ним на коленях и просил! Потом на эту электрическую бас-гитару приезжали посмотреть не только со всей Беларуси - из Ленинграда и Москвы».

Звалі сябе па-рознаму: «Дзеці Элізы», «Марсіяне». Пад назвай «Гарадняне» ў 1966 г. выйгралі першы гарадскі конкурс моладзевых ансамбляў, пасля якога ў гурт прыйшоў Уладзімір Кандрусевіч, тады студэнт гродзенскай музвучэльні, цяпер вядомы беларускі кампазітар. У Гродна да іх часта прыязджалі сёстры Паплаўскія - Ядзвіга і Крысціна, тады студэнткі кансерваторыі. А мама Ядзі і Крысціны, якая працавала тады адміністратарам менскай філармоніі, даставала для «дзяцей каменнай матулі» дэфіцытныя квіткі на канцэрты замежных ансамбляў.

«И как-то среди ночи мы услышали по «Голосу Америки» про наш Гродно - его назвали «маленьким Парижем». «В скверике возле памятника Элизе Ожешко собирается замечательная молодежь» - это про нас! Мы там чуть не умерли от восторга, - расказвае Наталля Макушына. - Как мы орали! Еще бы, про нас рассказывает «Голос Америки»! Нас, конечно, сразу загребли в милицию. Но отпустили минут через 15. «Что делали?» - «Смеялись!» - «Гоните их в шею!»

«…А ЗАЎТРА РОДЗІНУ ПРАДАСЦЬ»

Музыку Сашу Саўчыца выключылі са школы падчас выпускных іспытаў у 10-м класе. Тады ансамбль збіраўся на рэпетыцыі ў бамбасховішчы ў цэнтры горада. Сюды прыходзіла шмат моладзі ад «матулі» і проста з горада - слухалі музыку па «Радыё Люксембурга» і «Голасу Амерыкі». Іх фатаграфіі аднесла ў КДБ маці аднаго з хлопцаў.

 «Раннее утро, сплю, сегодня должен быть экзамен, - распавядае Саўчыц. - Пришли люди, растолкали, посадили в черную «Волгу», привезли в КГБ. Их интересовало, кто наш руководитель. Грозили, что школу не закончим. Говорили: «Голос Америки» - это не голос американского народа, «Голос Америки» - это рупор иностранной разведки»… На столе - наши фотографии, увеличенные, головы очерчены кружочками со стрелками, подписано: Савчиц, Панцевич, Якимчук… В это время дома провели обыск, позабирали снимки, рисунки мои, дипломы городского конкурса. Так и не отдали…»

Яшчэ аднаго хлапчука са скверыка выгналі з музвычэльні за тое, што ён без дазволу педагогаў граў у такім жа ансамблі.

Наталля Макушына: «Взрослый парень, он пришел тогда «к мамочке» и плакал, как ребенок. Не знал, как сказать родителям».

Пройдзе шмат гадоў, і выгнаны студэнт стане гітарыстам у аркестры Фінберга.

Саша Саўчыц сканчаў вучобу ў школе працоўнай моладзі. Гэтак жа як Міша Гуленін, якога выгналі са школы пасля таго, як ён адмовіўся стрыгчыся. Дырэктар школы тады прыйшоў да яго дахаты: «Протягивает мне 20 копеек и говорит: «Сходи, подстригись, а то у меня будут проблемы».

У горадзе «валасатых» адлоўлівалі адмысловыя камсамольскія аператрады. У іх былі ПАЗ і поўная свабода дзеянняў: зацягваць у аўтобус ці ў аддзяленне міліцыі, збіваць, стрыгчы, рэзаць і рваць клёшы. Мішу Гуленіна ўпершыню пастрыглі на танцах у Доме культуры будаўнікоў, дзе раней граў Саўчыц, зрэшты, і самога Саўчыца ўпершыню «ахрысцілі» там жа. Андрэя Панцэвіча, тады школьніка, стрыглі, па яго словах, раз шэсць.

Стрыглі пралысінамі - проста адціналі пасмы да каранёў. Рукі выварочвалі за спіну, ставілі на калені - і лясь-лясь машынкай ці нажніцамі. Потым гумовай дубінкай пару разоў па спіне і нагам. Ад дубінкі заўсёды след заставаўся, а на галаве такое, што хочаш не хочаш - даводзілася ісці ў цырульню, раўняць.

Анатоль Макушын: «Поймали одного нашего парнишку по прозвищу Цыпа. Ведь как обычно стригли - по вискам. А ему взяли - и по лбу проехали машинкой. Встретились мы «у мамочки», обсуждаем проблему: прическу не исправишь, вроде как налысо надо. Налысо не хочется. Ну, пошел он в «Ландыш» (парикмахерская на улице Ожешко). А тогда во всех организациях, во всех кабинетах портреты Ленина висели. Вот он сел в кресло и на Ленина показывает: «Вот такую мне прическу. И побрить!» Парикмахерши были веселые, выстригли машинкой по контуру ленинской лысины и выбрили. Выходит - мы чуть не упали на асфальт! А он взял свою кепчонку в руку и встал в такую позу, как на памятниках. Народ на улице со смеху покатился».

Ідучы ў школу ці вучэльню, яны намазвалі  валасы брыльянцінам, зачэсвалі іх назад, а хвасты хавалі пад каўнер пінжака. Каб не кідацца ў вочы аператраду на вуліцы, запляталі валасы ў косы і таксама хавалі пад каўнер.

Іх фатаграфіі віселі побач са здымкамі алкаголікаў на гарадской «Дошцы сатыры», што была насупраць аддзела міліцыі на Сацыялістычнай вуліцы. У прамым эфіры мясцовага тэлебачання камсамольскія дзеячы тлумачылі гараджанам, што валасатыя маладыя людзі, якіх яны бачаць на сваіх вуліцах, - гэта наркаманы і гомасексуалісты, амаральныя тыпы, здольныя ў кроў збіць бабульку… Хіба звычайныя людзі могуць так выглядаць?

«РУКІ ПРЭЧ АД ВАЛАСОЎ»

Тым жніўнем 71-га да гродзенскіх хіпі прыехалі сябры з Вільнюса і Таліна. Каб не раздражняць камсамольцаў і міліцыю, кампанія накіравалася на прыроду ў мястэчка Азёры, якое ў 20 кіламетрах ад Гродна. Хтосьці з мясцовых паведаміў «куды варта» пра групу валасатай моладзі. Міліцыя з'ехалася, разагнала - прыйшлося вяртацца ў Гродна. Тут іх ужо чакалі: каля 10 чалавек вільнюскіх схапілі, збілі і абстрыглі.

 «Ну сколько еще можно было это терпеть?! Люди приехали в гости - и какими они возвращаются домой?! – расказвае Гуленін. - Тогда возникла идея этой демонстрации. Мы знали, как к этому отнесутся, но надеялись, что обратят внимание и хоть перестанут унижать».

Усім знаёмым абвясцілі, што дэманстрацыя адбудзецца праз два тыдні, а правялі яе праз тыдзень. Хітрасць, зрэшты, не дапамагла. У дзень акцыі міліцыя і супрацоўнікі КДБ былі напагатове.

За тыдзень у хаце ў Мішы Гуленіна напісалі больш дзесятка плакатаў. На дэманстрацыю прыехалі хіпі з Вільнюса, Таліна, Піцера, Мастоў.

Было каля дзвюх гадзін дня. Калона пачала рух ад Мішынага дома, што на рагу вуліц Сацыялістычнай і Маркса. Гэта метраў 200 да Савецкай плошчы. Усе былі апрануты ў джынсы ці штаны клёш і квяцістыя кашулі, у калоне неслі плакаты. Пеўня вёў на ланцужку талінец Віру - сапраўднага баявога іспанскага пеўня, якога бацька, марак, прывёз яму з плавання. У скверы на плошчы іх чакалі з плакатамі яшчэ каля трыццаці чалавек - сябры з Мастоў. Яны павінны былі далучыцца да калоны і прайсці разам праз усю плошчу да фантана. Туды ж невялікімі групамі падыходзілі «валасатыя» з усяго горада. На плошчы працэсію сустрэлі разявакі з лаянкай: «Цыгане волосатые, голубые!»

«Когда мы вышли на площадь, я понял, что запахло паленым, - успамінае М. Гуленін. - Полно милиции и комитетчиков в гражданском. «Воронки». Кто-то отдает приказы в рупор. В рукавах дубинки резиновые, хотя уже пару месяцев как дубинки были запрещены».

Перад тым як яго схапілі за валасы і павалаклі ў машыну, Міша паспеў крыкнуць прыбалтам, каб уцякалі. І ўбачыць, як працаваўшы ў Фарным касцёле бацька аднаго таварыша па прозвішчы Леўто выратаваў юнакоў, упусціўшы ў касцёл і зачыніўшы за імі вароты. Пасля ён выпусціў іх у іншыя дзверы, якія выходзілі на будоўлю.

У дварах на Замкавай вуліцы стаялі пустыя аўтобусы, куды запіхвалі схопленую моладзь, а потым высаджвалі кіламетрах у 15 ад горада, каб дахаты дабіраліся пешшу. Тых, хто выглядаў асабліва задзірліва, цягнулі ў Палац культуры тэкстыльшчыкаў, што прама на плошчы, - стрыглі, ірвалі клёшы, адбіралі рамяні.

Гуленіна і іншых «завадатараў» даставілі ў аддзяленне міліцыі, сфатаграфавалі. Да вечара іх дапытвалі следчыя ў цывільным, высвятлялі, хто арганізатар, «замоўца» мерапрыемства. У гэта ж час у кватэрах самых актыўных прайшлі пяротрусы. У хаце Мішы Гуленіна забралі фатаграфіі, нататнікі, вершы, пласцінкі Beatles.

Праз пару дзён такая ж дэманстрацыя была ў Вільнюсе. З плакатамі ў абарону гарадзенцаў літоўскія хіпі выйшлі на плошчу ля вежы Гедыміна, у цэнтры Вільнюса.

«Варожыя галасы» распісалі гэтыя выступы як крывавыя пабоішчы моладзі з міліцыяй. Ні ў савецкім друку, ні нават на камсамольскіх сходах дэманстрацыя не абмяркоўвалася.

ПАСЛЯ

Мішу Гуленіна пасля дэманстрацыі хіпі паказала мясцовае тэлебачанне. Адмыслова прыехалі на танцы ў Клуб будаўнікоў, каб сфатаграфаваць яго. Здымкі паказалі па тэлебачанні, суправаджаючы тэкстам, які Гуленін на памяць узгадвае дагэтуль: «Не пугайтесь: это не Маша, это Миша. У него нетрадиционная направленность, он женственен, и когда его видишь - так и хочется обнять…» Дакументы Гуленіна потым не прымала ніводная навучальная ўстанова - ні гродзенская, ні мінская музвучэльня, ні тэхнікум. Цудам уладкаваўся працаваць кіроўцам тралейбуса. Цяпер - прадпрымальнік.

Андрэя Панцэвіча камітэтчыкі забіралі на допыты наўпрост са школьных урокаў. Яго пыталі пра «Пана Шульца» і «Пана Юзэфа» - «кіраўніках з-за межы». А Юзэф і Шульц - гэта былі мянушкі хлопцаў з іх кампаніі. Андрэй пасля войска працаваў дзе прыйдзецца, гандляваў на рынку. Цяпер - вартаўнік.

Музыка Аляксандр Саўчыц адвучыўся на факультэце біялогіі БДУ. У Мінску яны зноў сышліся з Кандрусевічам, які тады вучыўся ў кансерваторыі. Аднавілі «Гараднян», але ненадоўга. Тады ў сталіцы, прама перад вокнамі Дома ўрады, на верхатуры каланады з'явіўся нахабны надпіс велізарнымі літарамі: «ХІПІ ГРОДНА». Чыіх адчайных рук была гэта справа, так і засталося невядомым. Пратрымаўся надпіс амаль два месяца. А Саўчыц граў у ансамблях па мінскіх рэстаранах, у т.л. з Анатолем Кашапаравым (будучым салістам «Песняроў») у гасцініцы «Юбілейная». Спрабаваў стварыць свой гурт. Вярнуўшыся ў Гродна, працаваў лекарам на ветэрынарнай станцыі, адначасова граючы ў рэстаранах. Цяпер - прадпрымальнік.

«Как ни странно, разочарования не было, - кажа Аляксандр Саўчыц. - Я никогда ни о чем не жалел. Разочарования не было: чем больше нас давили, тем больше мы верили, что когда-то все изменится… Все изменилось, только поздно уже, время мое ушло».

Анатоля Макушына ў 1972 г. выгналі з працы - ён быў тады тэлеаператарам Гродзенскага тэлебачання. Яго выклікаў старшыня абласнога тэлерадыёкамітэта і паведаміў, што прыйшла папера, паводле якой далейшая праца Анатоля непажадана, і прапанаваў напісаць заяву. Потым Наталлю Макушыну запрашаў ветлівы афіцэр КДБ і прасіў напісаць на яго імя заява, у якім яна можа паведаміць усё, што ведае пра зборышчы моладзі. Сказаў: «Падумай, тады Анатолю можна будзе дапамагчы» - і выйшаў з кабінета. На бланку заявы Наталля намалявала кветачку «дзяцей матулі» і сышла. Толя потым уладкаваўся на «Беларусьфільм», быў мастаком у гарадскіх мастацкіх майстэрнях. Цяпер - прадпрымальнік, ужо тры гады разам з Наталляй беспаспяхова спрабуе зарэгістраваць у Гродна моладзевую газету «Новы век».

«Мы - нереализованное поколение, - кажа Анатоль Макушын. - Когда человек в двадцать лет получает такую пощечину от жизни, когда он видит бесперспективность лучших своих намерений - в нем рождается протест. Ему исполняется двадцать, тридцать лет - а в сорок уже не очень-то и летать захочется. С сегодняшней молодежью пытаются сделать то же самое, всех стригут под одну гребенку. Те же люди сегодня сидят в тех же кабинетах и ломают судьбу поколения».

№30 (397) 11 августа 2003 г.

Каментары да навіны: