Лекцыя “Пасляваенная калектывізацыя ў Заходняй Беларусі ў асвятленні вуснай гісторыі”

2015-10-02

7 кастрычніка, 18.30

Лятучы ўніверсітэт запрашае на чарговую прамову з серыі “Галоўнае пытанне”.

Гісторык Алесь Смалянчук у лекцыі “Пасляваенная калектывізацыя ў Заходняй Беларусі ў асвятленні вуснай гісторыі” аналізуе вынікі першай экспедыцыі Беларускага архіва вуснай гісторыі, прысвечанай гэтай тэме.

Пасляваенная калектывізацыя ў Заходняй Беларусі (1948-1952) шляхам прымусу змяніла жыццёвы ўклад некалькіх мільёнаў яе жыхароў. Вусныя ўспаміны непасрэдных удзельнікаў падзей дазваляюць не толькі больш глыбока, праўдзіва адлюстраваць адну з самых балесных старонак беларускай гісторыі ХХ стагоддзя, але і становяцца крыніцай разважанняў пра светапогляд, жыццёвыя прыярытэты сённяшніх беларусаў.

Што сталася з чалавекам, які з гаспадара ператвараўся ў калгасніка? Як гэта змяніла традыцыйны сялянскі светапогляд, асноўнымі каштоўнаснымі арыенцірамі якога былі праца, зямля і вера?

Магчыма, адказ на гэтыя пытанні дазволіць нам больш грунтоўна зразумець сучасную Беларусь…

Лекцыя Алеся Смаленчука “Пасляваенная калектывізацыя ў Заходняй Беларусі ў асвятленні вуснай гісторыі” адбудзецца 7 кастрычніка (серада) а 18.30. Удзел у ёй вольны, але абавязковая папярэдняя рэгістрацыя. Інфармацыя пра месца правядзення будзе дасланая зарэгістраваным удзельнікам напярэдадні.

Расклад і тэмы далейшых лекцый глядзіце на нашым сайце: www.fly-uni.org.

З пытаннямі і прапановамі звяртайцеся да нашага каардынатара: flyuniby@gmail.com; +375297422040 (Юлія)

Каментары да навіны: