«Шпацыр па памяці»: вынікі вандроўкі па Мінску і запрашэнне на шпацыр у Брэсце (+Відэа)

2015-10-04

Прадстаўляем вынікі першага трэнінгу "Шпацыр па памяці", які БАВГ сумесна з музеем "Дом Анны Франк" правялі 28-30 жніўня 2015 г. у Мінску. Тэмай праекта была "Памяць аб Другой Сусветнай вайне ў Беларусі".

Прапануем вашай увазе створаны ўдзельнікамі нашай "вандроўкі па памяці" відэаролік, прысвечаны помніку ахвярам Мінскага гета:

 

 

Таксама запрашаем усіх зацікаўленых прыняць удзел у "Шпацыру па памяці" ў Брэсце, які адбудзецца 16-18 кастрычніка 2015 г.

Падчас гэтага трохдзённага інтэрактыўнага семінара яго ўдзельнікі:

  •  
  • - пазнаёмяцца з памятнымі месцамі і гістарычнымі помнікамі Брэста, якія прысвечаны Другой сусветнай вайне;
  •  
  • - наведаюць найбольш цікавыя мемарыялы, звязаныя з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны ў Брэсце;
  •  
  • - атрымаюць даследчыя навыкі, арыентаваныя на разуменне помнікаў і той гісторыі, якая імі адлюстроўваецца;
  •  
  • - авалодаюць практычнымі навыкамі здымання відэа і мантажу;
  •  
  • - навучацца асновам правядзення інтэрв'ю: фармуляванню пытанняў, прынцыпам правядзення апытання і размовы з рэспандэнтамі;
  •  

Вынікам працы стануць кароткія (каля 5 хвілін) відэакліпы , прысвечаныя тэме памяці аб Другой Сусветнай вайне, якія ўдзельнікі будуць ствараць падчас правядзення нашага трэнінгу.

Мы чакаем удзельнікаў ва ўзросце 16-25 гадоў (узроставыя межы не цвёрда замацаваныя), якія жадаюць атрымаць новыя навыкі ды веды і зрабіць свой відэа-праект.

Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна запоўніць анкету.

Калі ў вас ёсць пытанні, пішыце па адрасе l.shynder@annefrank.nl

Каментары да навіны: