Вынікі справаздачна-выбарчай канферэнцыі МГА "Гісторыка"

2015-12-08

29 лістапада МГА "Гісторыка" правяло 11-ю справаздачна-выбарчую канферэнцыю.

На дадзены агульны сход арганізацыі дэлегатаў, упаўнаважаных браць удзел у выбарах новага складу Праўлення, сабралася значна больш за палову ад іх агульнай колькасці. Такім чынам, быў забяспечаны неабходны кворум і ўдзельнікі канферэнцыі перайшлі да абмеркавання і падрыхтоўкі выбараў.

Кандыдаты ў новае кіраўніцтва былі прадстаўлення прысутным, яны мелі магчымасць выступіць са сваімі ідэямі і ініцыятывамі па далейшаму развіццю моладзевай арганізацыі, адказалі на пытанні сяброў “Гісторыкі”. Пасля чаго дэлегаты канферэнцыі перайшлі да непасрэднага галасавання, у выніку якога былі абраныя: новы старшыня Парўлення МГА “Гісторыка”, яго намеснікі і сябры рады.

У наступнай частцы канферэнцыі падсумоўваліся вынікі дзейнасць за 2013-2015 гг., а таксама падкрэсліваліся недахопы, якія меліся ў працы арганізацыі ў адзначаны перыяд. Удзельнікі канферэнцыі падзяліліся сваім бачыннем развіцця арганізацыі на будучы год, абмеркавалі папярэднія планы, выказалі надзею, што новае кіраўніцтва здолее належным чынам зарганізаваць працу па ўсім кірункам дзейнасці, распачне новыя актыўнасці, падтрымае і ўзмацніць сталыя і зарэкамендаваўшыя сябе праекты і ініцыятывы.

Каментары да навіны: