Нелегальны гандаль у Беларусі 1980-х гадоў вачыма фарцоўшыка (+Відэа)

2015-12-20

Бягучы год для нашага архіва вызначыўся распрацоўкай яшчэ адной цікавай даследчай тэмы.

У межах праекта “Гісторыя рознічнага гандлю ў Беларусі”, які ахоплівае перыяд 1944-1991 гг., каардынатаркай БАВГ, гісторыкам Ірынай Кашталян было сабрана адмысловая калекцыя ўспамінаў, прысвечаная нелегальнаму гандлю ў БССР перыяду застою. Дадзены даследніцкі праект быў ініцыяваны Цэнтрам вывучэння гісторыі гандлю кампаніі “Менка”.

У вынікі правядзення інтэрв’ю па вызначанай тэматыцы, былі сабраны ўспаміны 10 чалавек (да 1962 г.н.), якія ў 1970-80-х гг. з’яўляліся гандлярамі (у тым ліку нелегальнымі), а адначасова былі і спажыўцамі тавараў, якія прапаноўвала як легальная сістэма гандлю, так і тагачасны “чорны” рынак.

Пэўныя папярэднія вынікі гэтага даследавання Ірынай Кашталян былі прадстаўлены на канферэнцыі “Гісторыя гандлю ў Беларусі: майстэрства прадпрымальніцтва на спажывецкім рынку”, якая праходзіла 21-22 лістапада 2015 г. у Мінску. Яе даклад “ Нелегальны гандаль у Беларусі 1980-х гадоў вачыма фарцоўшыка” выклікаў жывую рэакцыю і зацікаўленасць прысутных спецыялістаў, што кажа пра актуальнасць тэмы і важнасць яе далейшай пільнай распрацоўкі.

Калекцыя ж інтэрв’ю “Гандаль у Беларусі 1944-1991 гг.” цяпер цалкам даступная і карыстальнікам нашага архіва.

Дадзены комплекс успамінаў утрымлівае сведчанні спажыўцоў і гандляроў, прысвечаныя пытанням уласнага дабрабыту і набыцця тавараў у дзяржавы, кааператывах, калгасах, на “чорным рынку” і ацэнцы гэтых тавараў. Асобна разглядаюцца такія з'явы як дэфіцыт і чэргі на тавары. Рэспандэнты робяць уласныя высновы аб тым, у якім месцы БССР і дзе на прасторы СССР наогул гандаль быў арганізаваны больш якасна (узровень абслугоўвання, выбар тавараў і інш.), а таксама аб магчымасцях практычнага выкарыстання вопыта гандлёвай дзейнасці мінулага ў сучаснай сітуацыі.

Адной з цікавейшых тэмаў, якія раскрываюцца ў дадзеных успамінах з’яўляецца фарцоўка. Вусная гісторыя, бадай што, адзін з найбольш прыдатных інструментаў на цяперашні момант, які дазваляе даследчыку даведацца падрабязнасці гэтай спецыфічнай формы гандлю познесавецкай пары.

У якасці прэзентацыі новай калекцыі прадстаўляем вытрымкі інтэрв’ю з Уладзімірам Сідарчуком, які ў часы маладосці актыўна займаўся фарцоўкай у Мінску: 

 

Фотаздымкі рэспандэнта падчас працы фарцоўшчыкам каля гатэлю “Планета”.1979 г.:

Каментары да навіны: