Семінар "Вусная гісторыя: ад формы да ўспрымання"

2015-12-23

22 студзеня 2016 года (у пятніцу) «Міжнародны Мемарыял» праводзіць адкрыты семінар «Вусная гісторыя: ад формы да ўспрымання».

У рамках семінара мы жадалі б сабраць даследчыкаў, куратараў экспазіцый, журналістаў і іншых прафесіяналаў, якія маюць справы з крыніцамі па вуснай гісторыі і паспрабаваць сумесна знайсці падыходы да рашэння агульных праблем.

Асноўныя тэмы і пытанні:

Форма: розныя жанры інтэрв'ю, праблемы мантажу, рэдагавання і аўтарызацыі;

Сведка: пра што маўчаць сведкі? скажэнні і недамоўленасці ў вусных аповедах;

Публікацыя: спосабы публікацыі, адкрытасць і зачыненасць крыніц вуснай гісторыі;

Вусная гісторыя і публічная гісторыя: выкарыстанне інтэрв'ю ў музеях, фільмах, уплыў праектаў па вуснай гісторыі на грамадскі парадак дня, каму і для чаго патрэбна вусная гісторыя зараз?

Рэгламент выступу: не больш за 20 хвілін.

Для ўдзелу ў семінары неабходна да 31 снежня 2015 года даслаць кароткае рэзюмэ выступу (не больш за 150 слоў) і біяграфію на адрас urokiistorii@gmail.com.

Іншагароднім удзельнікам аплачваюцца транспартныя выдаткі і гасцініца (2 дні).

Месца правядзення: Масква, вул. Карэтны рад 5/10

Каментары да навіны: