“Беларускія даследаванні ў ХХІ стагоддзі”

2015-12-30

Інстытут славянскіх і ўсходнееўрапейскіх даследаванняў (SSEES)  і Астрагорскі цэнтр  запрашаюць адмыслоўцаў у галіне беларусістыкі да ўдзелу ў канферэнцыі “Беларускія даследаванні ў ХХІ стагоддзі”, якая пройдзе 23-24 сакавіка 2016 года ў Лондане.

Канферэнцыя мае служыць мультыдысцыплінарным форумам беларускіх даследаванняў на Захадзе і прапануе ўнікальную магчымасць для нэтворкінгу даследчыкаў з Беларусі.

Арганізатараў найперш цікаваць даследаванні ў галіне гісторыі, палітычных навук, літаратуры, лінгвістыкі і рэлігіязнаўства. Асабліва заахвочваюцца міждысцыплінарныя праекты і групавыя заяўкі. Адабраныя даклады будуць рэцэнзаваныя і апублікаваныя ў спецыяльным выданні часопіса Journal of Belarusian Studies у 2016 годзе.  

Падаць заяўку на ўдзел можна па спасылцы.

Дэдлайн15 лютага 2016 г.

З пытаннямі і ўдакладненнямі можна звяртацца на е-адрас stephen.hall@ucl.ac.uk альбо paula.borowska@kcl.ac.uk.

Падрабязнасці тут.

Каментары да навіны: