Не толькі Чарнобыль. Экалагічныя вымярэнні гісторыі камунізму

2016-01-10

Польскі Інстытут нацыянальнай памяці запрашае да ўдзелу ў

міжнароднай навуковая канферэнцыі:

 “Не толькі Чарнобыль. Экалагічныя вымярэнні гісторыі камунізму”,

Познань, 21-23 красавіка 2016 года.

Экалагічныя праблемы з’яўлюцца аднымі з найважнейшых, але недаацэненых вымярэнняў гісторыі камуністычнай сістэмы. Марксісцкая ідэалогія, якая абгрунтоўвала ідэю панавання чалавека над прыродай, складала аснову легітымацыі камуністычнай сістэмы. У той жа час практыка цэнтралізаванай загадна-размеркавальнай эканомікі прыводзіла да парушэння экалагічнай раўнавагі, нерацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў і забруджання прыроднага асяроддзя. Гэта абумоўлівала тое, што экалагічным наступствам функцыявання камуністычнай сістэмы надавалася палітычнае значэнне – станавіліся аб’ектам палітыкі камуністычных дзяржаў, а таксама праблемамі, якія ўздымаліся ў палітычным дыскурсе і дзейнасці апазіцыйных груповак і дысідэнцкага руху ў краінах камуністычных блоку. Менавіта пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС экалагічныя праблемы ў СССР набываюць адкрытае палітычнае вымярэнне.

Мэтай канферэнцыі з’яўляецца вывучэнне і абмеркаванне такіх пытанняў як:

• экалагічныя наступствы функцыявання камуністычнай сістэмы;

• экалогія і ахова навакольнага асяроддзя ў камуністычнай прапагандзе і ідэалогіі;

• ахова прыроднага асяроддзя ў палітыцы ўладаў і дзейнасці палітычнай апазіцыі камуністычных дзяржаў;

• Чарнобыль і іншыя экалагічныя катастрофы ў гісторыі камунізму;

• уплыў Чарнобыльскай аварыі на развіццё апазіцыі ў камуністычных краінах і легітымізацыю ці дэлегітымізацыю камуністычнай сістэмы;

• Чарнобыль на старонках друку і ў выказваннях міжнароднага грамадскай думкі;

• экалогія і ахова прыроднага асяроддзя ў культуры і контркультуры.

Дата і месца канферэнцыі: Познань, 21-23 красавіка 2016 г.

Мова канферэнцыі: ангельская і польская.

Тэрмін падачы заявак: 1 сакавіка 2016 г.

Заяўка складацца з: назвы тэмы, тэзісаў і кароткай біяграфіі.

Запоўненыя заяўкі можна дасылаць поштай альбо на электронную скрыню:

Krzysztof Brzechczyn, Oddziałowe Biuro Edukacji Publicznej IPN w Poznaniu, ul. Rolna 45a, 61–487 Poznań

krzysztof.brzechczyn@ipn.gov.pl

Крыніца: Oddziałowe Biuro Edukacji

Publicznej Instytutu Pamięci Narodowej w Poznaniu

Каментары да навіны: