"Габрэйская гісторыя, агульнае мінулае і спадчына: культура, гарады, асяроддзі"

2016-02-21

Цэнтр гарадской гісторыі Цэнтральна-Ўсходняй Еўропы запрашае прыняць удзел у летняй школе "Габрэйская гісторыя, агульнае мінулае і спадчына: культура, гарады, асяроддзі".

Летняя школа - гэта серыя адукацыйных праграм, якую Цэнтр гарадской гісторыі пачаткаў у 2010 г. Праект накіраваны на ўкараненне інклюзіўнага падыходу да вывучэння, даследавання і выкладання гісторыі Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы XIX-XX стст., а таксама на ўмацаванне ўсведамлення важнасці габрэйскай гісторыі і спадчыны як часткі полікультурнай гісторыі рэгіёна.

Час правядзення: 11 ліпеня - 5 жніўня 2016 г.

Месца: Цэнтр гарадской гісторыі, г. Львоў, вул. Багамольца, 6

Канчатковы тэрмін падачы заявак:  8 красавіка 2016 г.

Апісанне праграмы

Летняя школа мае на мэце забяспечыць высокі ўзровень ведаў пра стан найноўшых падыходаў і даследаванняў па гісторыі габрэяў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, развіццё даследчых і практычных навыкаў, крытычнага мыслення для аналізу розных наратываў мінулага і іх выкарыстання, а таксама фармаванне асяроддзя маладых навукоўцаў, практыкаў і выкладчыкаў ва Ўсходняй Еўропе і за яе межамі, якія даследуюць, захоўваюць і папулярызуюць габрэйскую спадчыну як частку поліэтнічнай спадчыны рэгіёна. Школа стварае прастору для фармавання агульнай гістарычнай культуры і пераадоленні іерархіязаваных мадэляў практыкавання гісторыі і спадчыны. Праграма ўключае лекцыі па габрэйскай гісторыі Ўсходняй Еўропы XIX-XX стст., пачатковы курс ідыша і семінары па транснацыянальных падыходах, культурнай гісторыі, праблемам памяці і спадчыны. Важнай часткай праграмы з'яўляецца практычная праца з крыніцамі і вывучэнне розных фарматаў рэалізацыі праектаў у публічнай прасторы горада. Праграма ўключае вандроўкі па гістарычных месцах і гарадам, сустрэчы з адмыслоўцамі, даследчыкамі, мясцовай абшчынай і дыскусіі.

Фарматы

Праграма доўжыцца чатыры тыдні і складаецца з 40 гадзін пачатковага курсу ідыша, 80 гадзін лекцый, семінараў і воркшопа. Праграма выходзіць за межы акадэмічнай гісторыі і прыцягвае разнастайныя формы практычнай працы з гістарычным матэрыялам. Спалучэнне лекцый і семінараў з практычнай працай, воркшопамі, групавымі заданнямі дазваляе атрымаць навыкі працы з праектамі па публічнай гісторыі. Сёлета прапанаванай тэмай  воркшопа будзе полікультурнасць мастацкага і літаратурнага Львова з фокусам на габрэйскім творчым асяроддзі. Мэта воркшопа - прыцягнуць удзельнікаў да пошуку новых цікавых фарматаў шпацыраў па горадзе (city walks), у рамках якіх можна было б пазнаёміцца з разнастайным полікультурным жыццём горада ў перыяд з пачатку ХХ ст. да Другой сусветнай вайны. Праз усталяванне сувязяў паміж людзьмі, мясцінамі, праз апавяданні пра іх і звязанымі з імі падзеямі, праз прыцягненне дакументаў, тэкстаў і візуальных матэрыялаў сучасная прастора горада ператвараецца  ў месца ўзаемадзеяння паміж удзельнікамі школы і грамадскасцю.

Выкладчыкі

Летняя школа запрашае даследчыкаў з вядучых цэнтраў габрэйскай гісторыі і ўсходнееўрапейскіх даследаванняў, а таксама прыцягвае мясцовых навукоўцаў, ствараючы агульнае асяроддзе праз наяўнасць кропак перасячэння і абмену досведам.

Патрабаванні

Летняя школа запрашае магістрантаў і аспірантаў, маладых даследчыкаў (да 35 год), выкладчыкаў ВНУ, музейных працаўнікоў, практыкаў спадчыны з Украіны, Беларусі, Польшчы і Расіі.

Працоўная мова - ангельскі. Удзельнікі павінны вольна зносіцца па-ангельску для прадуктыўнай працы на занятках і ў працоўных групах.

Заяўка павінна ўтрымліваць:

• рэзюмэ (CV)

• матывацыйны ліст (не больш за 3000 знакаў; пра тое, чаму Вы жадаеце прыняць удзел у школе)

• апісанне праекта (не больш за 3000 знакаў; гэта можа быць даследчы, адукацыйны ці культурны праект, звязаны з габрэйскай гісторыяй, поліэтнічнай гісторыяй ці пытаннямі спадчыны, над якім Вы цяпер працуеце ці плануеце працаваць)

• кантактны тэлефон / электронная пошта двух даследчыкаў / выкладчыкаў, да якіх мы можам звярнуцца за рэкамендацыяй па меры неабходнасці.

Заяўкі просім падаваць па адрасе: summerschool@lvivcenter.org  да 8 красавіка 2016 г.

У "Тэме" ліста трэба паказаць "Заяўка на ўдзел у Летняй школе 2016 гада". Заяўкі прымаюцца на ангельскай, украінскай, польскай, рускай і беларускай мовах.

Адбор кандыдатаў

Журы будзе ацэньваць заяўкі і адбярэ фіналістаў да 17 красавіка. Фіналістаў выбарчым чынам будуць запрошвацца на Skype-размову на працягу наступнага тыдня.

Аплата

Удзел у школе бясплатны. Арганізатары пакрываюць дарожныя выдаткі, пражыванне, абеды і экскурсіі.

Дыпломы

Удзельнікі атрымаюць:

• сертыфікаты аб удзеле ў летняй школе;

• сертыфікаты пачатковага ўзроўню валодання ідышам.

Абавязковым для атрымання сертыфікату, акрамя выканання адпаведных патрабаванняў, з'яўляецца паспяховая здача іспыту па ідышы.

Заяўка на летнюю школу

Каментары да навіны: