Міжнародная канферэнцыя "Еўропа 2013: Гуманітарныя навукі паміж мінулым і будучыняй"

2013-03-11

17-19 траўня 2013 года  ў Вільне пройдзе Міжнародная студэнцкая канферэнцыя "Еўропа 2013: Гуманітарныя навукі паміж мінулым і будучыняй". 

У межах канферэнцыі плануецца правесці наступныя секцыі:

  • Мова гуманітарных ведаў.
  • Праблемы станаўлення міжнароднага і еўрапейскага правапарадку.
  • Канстытуцыяналізм і прававыя інструменты абароны правоў чалавека ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
  • Mapping Knowledge.
  • Катэгорыі аналізу рэлігійнага жыцця ў гуманітарных і сацыяльных навуках.
  • Працэсы еўрапеізацыі ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы: сацыяльна-палітычныя і эканамічныя аспекты.
  • Гуманітарныя веды і адукацыя.
  • Інтэрпрэтацыя культурнай спадчыны - шлях да гуманітарнага пазнання.
  • History from below - гісторыя "знізу".
  • Культурная спадчына ў кантэксце глабальных выклікаў сучаснасці.
  • Вобразы сучаснасці ў мастацтве.
  • Медыякультура: аналіз, інтэрпрэтацыя, крытыка.
  • (Не)актуальныя праблемы гендарнай тэорыі.
  • Крэатыўныя практыкі ў гарадской прасторы.
  • Дызайн і гуманітарныя веды: уяўленні аб дызайне на постсавецкай прасторы.
  • Псіхалогія як сацыяльная практыка.
  • Сучаснае грамадства: паміж індывідуалізмам, калектывізмам і практыкамі супольнасцяў.
  • Месца і роля Чалавека ў эканамічных і менеджарскіх канцэпцыях.

Працоўныя мовы канферэнцыі: англійская, нямецкая, беларуская, руская.

Удзел у канферэнцыі - на падставе конкурсу. Для ўдзелу неабходна да 31 сакавіка 2013 года (калі вам патрэбная візавая падтрымка) альбо да 15 красавіка 2013 года (у выпадку калі віза вам не патрэбная) аформіць заяўку і даслаць на адрас электроннай пошты: studentconference@ehu.lt. Вынікі конкурснага адбору будуць паведамленыя не пазней за 20 красавіка 2013 года.

Віза выдаецца бясплатна. Універсітэт пакрывае выдаткі на пражыванне ў Вільнюсе на перыяд правядзення канферэнцыі (17–19 траўня) для ўсіх удзельнікаў.

Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка навуковых працаў.

Даведкі па телефоне (+370 5) 274 06 05

Падрабязнасці і рэгістрацыйная форма на сайце http://www.arche.by/by/page/promo/14209

Каментары да навіны: