“Студэнцкае асяроддзе ў краінах савецкага блоку 1945-1989”

2016-02-25

Філія Інстытута нацыянальнай памяці ў Вроцлаве запрашае да ўдзелу ў міжнароднай навуковай канферэнцыі “Студэнцкае асяроддзе ў краінах савецкага блоку 1945-1989”, якая пройдзе 29 лістапада – 1 снежня 2016 года.

Пасля Другой сусветнай вайны камуністы распачалі працэс усталявання ўрадаў у краінах Центральна-Ўсходняй Еўропы, якія знаходзіліся ў савецкай зоне ўплываў. Таталітарная ўлада імкнулася да дамінавання ў кожнай сферы грамадска-палітычнага жыцця. Гэтаксама рабіліся спробы мадэляваць студэнцкі рух, арыентуючыся пераважна на савецкія ўзоры. Надыход “адлігі” – прынамсі ў некаторых краінах – адкрыў магчымасць да пошуку ўласнай “дарогі да сацыялізму”, што таксама адносілася і да формаў студэнцкага руху. 

У другой палове ХХ ст. студэнцкае асяроддзе таксама падлягала пераўтварэнню і з іншых прычынаў. Павялічылася колькасць навучэнцаў, што вынікала з пасляваеннага дэмаграфічнага росту, а таксама палітыкі ўладаў, якія імкнуліся да павышэння агульнага ўзроўню адукацыі. У планах было стварэнне новай інтэлігенцыі, якая мусіла складацца з рабочага і сялянскага класа, што павінна было забяспечыць яе лаяльнасць перад “народнай” уладай. Студэнты часта аднак былі той групай, якая першай давала сігнал да бунту, адпаведна, на колькі яны былі апорай улады, а на колькі яе “магільшчыкам” – застаецца адкрытым пытаннем.

Запланаваная канферэнцыя мае на мэце перадусім азнаямленне з вынікамі даследаванняў, якія праводзяцца над студэнцкім рухам у розных краінах. Параўнанне гэтай веды дапаможа ўбачыць агульныя тэндэнцыі, характэрныя для ўсіх краін Цэнтральна-Ўсходняй Еўропы. У той жа час дазволіць адлюстраваць спецыфіку студэнцкай супольнасці ў паасобных дзяржавах.

Канферэнцыя між іншым будзе ахопліваць наступныя праблемы:

• Перамены ў грамадстве пасля Другой сусветнай вайны і іх уплыў на студэнцкае асяроддзе

• Дзяржаўная палітыка ў адносінах да студэнцтва

• Афіцыйныя студэнцкія арганізацыі

• Міжнародныя кантакты студэнтаў

• Студэнцкая культура

• Бытавыя справы і матэрыяльнае становішча

• Супраціў і апазіцыя

• Стасункі студэнта з акадэмічнымі кадрамі і адміністрацыяй ВНУ

• Студэнцкі рух навуковы і турыстычны

• Па-за вучэбная актыўнасць студэнтаў

• Вольны час і адпачынак

Усе зацікаўленыя ва ўдзеле ў канферэнцыі могуць пасылаць запоўненыя фармуляры заявак да 15 красавіка 2016 г. на адрас: kamil.dworaczek@ipn.gov.pl ці krzysztof.lagojda@uwr.edu.pl

Праграма канферэнцыі будзе даступна ў сярэдзіне мая.

Арганізатары пакрываюць кошты на транспарт і пражыванне (начлег, харчаванне).

Працоўнымі мовамі будуць польская і ангельская. Плануецца таксама двухмоўная публікацыя матэрыялаў канферэнцыі.

Фармуляр заяўкі

Registration form

Каментары да навіны: