Віншуем пераможцаў конкурсу!

2016-03-20

З 15 красавіка па 15 снежня 2015 года Беларускі архіў вуснай гісторыі праводзіў конкурс для студэнтаў "Чарнобыльская катастрофа і яе наступствы ў памяці жыхароў Беларусі".

Журы падвяло вынікі конкурсу, і мы радыя абвясціць пераможцаў.

Першае месца заняла Эмілія Бурачэўская (4 курс факультэта псіхалогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта) з працай "Гісторыя адной вёскі вачыма яе апошніх жыхароў". Праца была падрыхтаваная на аснове інтэрв'ю з жыхарамі вёскі Савічы Брагінскага раёна.

Другое месца - за Аляксандрай Бойкай-Падкапаевай (5 курс аддзялення станкавага жывапісу Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў) з працай "Ліквідаваць нельга аднавіць", падрыхтаванай на грунце інтэрв'ю з дзядулем аўтаркі - ліквідатарам.

Трэцяе месца журы прысудзіла Юліяне Лоўкіс (1 курс архітэктурнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта) за працу "Чернобыль: люди и события много лет спустя". Юліяна апытвала сваіх родных, вымушаных перасяленцаў з Нароўлі.

Мы віншуем усіх пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу і запрашаем на канферэнцыю "Чарнобыльская аварыя і грамадства: 30 год пасля катастрофы" (15-16 красавіка), дзе маладых даследчыкаў чакаюць заслужаныя прызы і знаёмствы з вядомымі гісторыкамі, сацыёлагамі, адмыслоўцамі ў іншых грамадскіх навуках.

Каментары да навіны: