“Бежанство. Дарога і павароты. 1915-1922”

2016-03-28

31 сакавіка а 18-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца прэзентацыя кнігі даследчыка гістарычнай спадчыны, стваральніка музея Малой бацькаўшчыны ў Студзіводах (Бельск-Падляшскі) Дарафея Фіёніка “Бежанство. Дарога і павароты. 1915-1922”.

Выданне змяшчае малавядомыя факты і сведчанні відавочцаў Першай сусветнай вайны пра драматычныя падзеі – вымушанае перасяленне соцень тысяч людзей з месцаў баявых дзеянняў. Кніга, выдадзеная на беларускай, польскай мовах і на падляшскай гаворцы, багата ілюстравана фотаздымкамі з архіваў Беларусі, Расіі, Польшчы, а таксама сямейных збораў. Акрамя таго, у дадатку да выдання на дыску змешчаны аўдыёзапісы ўспамінаў, якія стваральнікі кнігі сабралі падчас палявых даследаванняў на Падляшшы.

У праграме прэзентацыі адбудзецца выступленне Дарафея Фіёніка, а таксама навукоўцаў з Беларусі і Польшчы, мультымедыйная дэманстрацыя фотадакументаў з кнігі, паказ дакументальнай стужкі, прысвечанай тэме бежанства ў час Першай сусветнай вайны, а таксама расповед пра ўдзел беларускіх літаратараў у ваенных дзеяннях і бежанскім руху. Музычнае аздабленне мерапрыемства – выступленне фальклорнага гурта “Рада”.

Прэзентацыя адбудзецца па адрасе: г. Мiнск, вул. М. Багдановiча, д. 7а.

Каментары да навіны: