Праграма канферэнцыі “Чарнобыльская аварыя і грамадства: 30 год пасля катастрофы”

2016-04-08

Ужо праз тыдзень - 15 красавіка - пачнецца Міжнародная навуковая канферэнцыя “Чарнобыльская аварыя і грамадства: 30 год пасля катастрофы”.

Трыццацігоддзе аварыі на Чарнобыльскай АЭС павінна стаць нагодай для пэўнай “інвентарызацыі” нашых ведаў па праблеме чалавека і грамадства ў “постчарнобыльскім свеце” і, магчыма, для вызначэння новых накірункаў даследаванняў. Не сакрэт, што па шэрагу прычын гэтая катастрофа і яе наступствы ў Беларусі аказаліся адсунутымі на перыферыю грамадскай і навуковай зацікаўленасці. Аднак, як паказалі даследаванні Беларускага архіва вуснай гісторыі (2015), Чарнобыль па-ранейшаму адгукаецца вялікім болем у памяці тых, каго закранула гэтая трагедыя. Адначасна яна падкрэслівае значэнне сацыяльных і гуманітарных навук, а таксама адказнасць навукоўцаў за тое, што адбываецца з чалавекам і грамадствам у сітуацыі глабальнай катастрофы.

На сайце БАВГ апублікавана праграма канферэнцыі – усе зацікаўленыя могуць з ёй азнаёміцца па спасылцы

Каментары да навіны: