Чарнобыль: тое, што не забываецца (+Аўдыё, відэа)

2016-04-26

Падчас экспедыцый каманда Беларускага архіва вуснай гісторыі паразмаўляла са сведкамі падзей красавіка 1986 г. і даведалася, як змянілася жыццё звычыйнага чалавека пасля аварыі.

Чарнобыль? Чарнобыль!

На Палессе трапіла сама вялікая доза радыякцыйных рэчываў пасля аварыі. Небяспечна было паўсюль у Беларусі, але тут асабліва:

А.М.: А помніце той дзень, калі гэто было: выбухнуў этот Чэрнобыль. Як тут у вас?
Е.П.: Ох. Як яно тут было. Я і не знаю.
А.М.: Вам адразу сказалі што вот...
Е.П.: Не. Не. А потом потом толькі ўжо у газеце чыталі. Дак была тамака, як жэ... стан... З Чэрнобыля дажэ пяшком молодзёж уцякала пяшком, так во як стояць з моленькім узелочком. Уцякалі.
А.М.: І тут шлі...
Е.П.: Дак. Ніхто ж не знаў. А я не знаю як это оні узналі ужо... А потом ужо...
А.М.: А вам хто сказаў?
Е.П.: Шлі разговоры, а потом і по радзіво говорылі...  Ева П., 1925 г.н.)

Самае вялікае злачынства ўладаў -- замоўчванне трагедыі. Людзі гулялі з дзецьмі нічога не падазраючы: 

Асэнсаваць, што адбылося, маглі  толькі тыя адмыслоўцы, якія разумелі сутнасць і наступствы атамнай аварыі. Уласныя меркаванне аб тым, што адбылося, і сведчанні з асабістага досведу перажытага з вуснаў тэхнічнага спецыяліста ў галіне геолагаразведвальнай радыялогіі:

 

 

Суботнік: традыцыі і сучаснасць.

Пасля выбуху, змешчаныя ў небяспечнай блізкасці вёскі вырашылі… памыць. У літаральным сэнсе. Алесь Смалянчук ў размове з жыхаром в. Кіраў  Васілём Л.   даведаўся пра тое, якім чынам пасля аварыі хацелі змыць радыяцыю:

А.С.:  […] Скажыце как вы узналі што гэта Чэрнобыль, што гэта аварыя і што тут проісходзіло? У 86-м году?
В.Л.: У дзесяць часоў усе пошлі на работу (???)  І тут ужо па целефонах вездзе:"Чэрнобыль, Чэрнобыль..." Он так напрамую кілометраў 60 будзет. Он недалеко этот Чэрнобыль. От так напрамую. Ну трывога. Эх. Ну потом ужэ і к обеду і к вечэру ужэ машын, машын... Усе дворы занятыя. Эта дорога была у нас ... проведзена, толькі булыжнік быў, не такая была. Там на Украіне. У Вільчы, чого то я поехаў ужэ не помню, чого... Я там пройці не могу. Усё машыны, машыны... Эці пожарныя усе машыны... І этыя і Прыбалціка армія...
А.С.: Армія?
В.Л.: Прыбалційская армія. Да. Давай. Ужэ мыць, поліваць ужо хаты. Усе полівалі.
А.С.: Дык што яны палівалі проста вадой?
В.Л.: Нее. Да. Ім давалі хімікат поліваць, то оні пропівалі, а то казалі :"Адзе ты воду бярэш?" "От там кажа у яме (???)". [смяецца] Гразную воду тую раціацікую бярэ да і полівае...
А.С.: Дык яны што ездзілі па вёсках і са шлангаў палівалі дамы усе? Да?
В.Л.: Кажны дом, кажны дом, кажны дом... Прамо загоняе машыну і полівае і усё...
А.С.: А што пры гэтым яны казалі? Навошта яны паліваюць?
В.Л.: Радзяцыя. Па крышах ужо радзіяцыя. І это пакрытое ужо шыфером усё і(???)  Это ужэ быў дзеравянны, як хто мог так крыў, а это ж ужэ покрыў...

Гэта было не адзінае, што спрабавалі зрабіць для ачышчэння тэрыторыі. Наступным сродкам стала закрыванне калодзежаў і вываз зямлі. Застаецца толькі здагадвацца, якім чынам вываз зямлі мусіў паўплываць на радыяцыйны фон, але тым не менш, сведкі добра памятаюць пра гэтыя мерапрыемствы. Вось што распавяла інтэрв’юеру Андрэю Мастыку  Ева П.  з в. Кіраў:

А.М.:  Шмат запушчаных зараз дамоў.
Е.П.: Это да... Позапускалі. Дажэ колодцы... Ужэ дажэ... Ездзілі машыною і возілі спецыяльно наробілі дошчачак такіх тоненькіх да крышкі на колодцы робілі. Да колодцы обшывалі, а крышку наверх. Да хоцелі і мою. А я говору: а я не дам. Вашыя дошчачкі погніюць, а у мяне вечныя.
А.М.: А для чаго яны зашывалі?
Е.П.: Дажэ і шчас і перакрывалі.
А.М.: Таксама радзіяцыя?
Е.П.: Да. Да.
А.М.: А якая радзіяцыя? Высокая? Фон гэты? Правяраюць?
Е.П.: Напрымер у мяне мералі дак не знаю, зяць мой той, што я казала што быў тамака. Ездзіў туда. Дак мераў да глядзеў. Да кажа:"Удзівіцельно кажуць у Кіраве вялікая радзіяцыя, а у вас ерунда". Яны знаеце што землю збіралі, снімалі от так во над крышамі. І дажэ машына прыходзіла пожарная і обмывалі дома. Лілі на крышы і обмывалі дома, штоб змыць радзіяцыю, а потом убіралі землю і увозілі. Ды куды яны увозілі. От тут кілометр од мяне. От. Вырылі добрыя доўгі такі кар'ер на горы. Дак одно место дароўнялі, засыпалі. Да у школе. Дак несколько раз менялі землю. Тамака  майму тому дзірэктору хватало.

Ну а калі і вышэйзгаданых сродкаў было мала, то маглі цалкам закапаць вёску. Цікава тое, што і зараз падобны метад зачысткі тэрыторыі даволі распаўсюджаны ў дачыненні да вымерлых вёсак. Такі беларускі ландшафтны дызайн:

 

Птушкі і гнёзды

Чарнобыль – гэта не толькі радыяцыя, якая ўплывае на здароўе, пагражае жыццю. Чарнобыль – гэта вялікая псіхалагічная трагедыя для тысяч людзей. Чалавек жыве ў сваім доме, вядзе сваю гаспадарку, ходзіць у мясцовы храм, у пэўныя дні наведвае на могілках сваіх дзядоў. Чалавек, як і дрэва, мае свае карані. Прыняць рашэнне аб пераездзе з родных мясцін вельмі не проста, але пасля Чарнобыля гэта стала балючай неабходнасцю – яшчэ не ведаючы сапраўдных прычын, людзі пакідалі свае гнёзды. Успаміны гэтыя балючыя і цяжкія, але практычна ўсе маюць адну мараль – памерлі тыя, хто паехаў з родных мясцін, а хто застаўся, дык яшчэ і жыве. Вось што распавяла  Ева П.  пра эвакуацыю:

А.М.: А як Чэрнобыль памятаеце як тут было усё?
Е.П.: А што той Чэрнобыль. Гэта ужо няхай Бог не дае нікому. (???) мелі добрыя, а потом хто уезджаў, а мы ужо з дзедом своім рашылі: нікуды не поедзем. Ён хоцеў штоб еслі умрэ, дак штоб быць коло свого бацькі і маці. Дык мы так ужо засталіся і засталіся. І тыя паўезжалі, а эта што прыходзіла дочка мая, дак яна... Будзягава! О успомніла! Той сын, которы я казала учыцель 60-го года, дак той у дзярэўні Будзягава там работае фізіка-мацемацічаскі факульцет закончыў. Так ён там мацемаціку... прэпадае і фізіку.
А.М.: Дак у вас шмат хто адсюль з'ехаў, з Кірава?
Е.П.: Хто?
А.М.: Людзі. Пасля Чэрнобыля? Ну людзі паз'язджалі.
Е.П.: Яны бедныя не з'язджалі. Знаеце што было? Было такое, што ідзе подвода, пару коней. У вазу запрэжаныя, і там немного положэно і сено і едуць. Да вы знаеце як подходзілі подходом, што толькі на тры дня. А потом на пяць. Пяць дней побудзеце, а потом назад попрыезжаеце назад. І йоны паўходзілі з хат от так як стоялі бедныя людзі. То некоторые потом поехалаі да позабіралі. Бралі ужо пропуска, бо стоялі там ужо туды на Нароўлю, туды далей на Дзёрнавічы, дорога дак стояла... Пост стояў. Дак бралі пропуска.
А.М.: Дак адсюль у вас вывозілі людзей?
Е.П.: Дак вот тогда. У нас тут самі по собственному жэланію. У нас нет. А с тых дзеравень увозілі. Ім об'евлялі, от тутака сем сем кілометраў. Дзярэўня, а потым чэраз дзярэўню яшчэ дзярэўня. Дак тых бедных (???) і яны паспакоўвалі і паўезжалі.  А што яны тутака бралі. Як той казаў трапкі вузлы і яка яда была, а усё ж астальное аставалася.
А.М.:  У куды яно усё дзелась?
Е.П.: Не знаю я што то яно там е што то яно там і стоіць. Не знаю. Говорылі што дажэ і сцэнкі модэльныя пооставлялі. Ну а этыя блізнейшыя дзерэўні. Лісава і Радомля, і Вуглы, і Весянок, і Копы, дак тыя пазабіралі свае вешчы: і мебель увозілі, усё. Ім давалі машыны, яны грузілісь і увозілі. А з тых во первоначально да ў Ляды, Дзёрнавічы там... А Бела Сорока, мой сын роботаў у міліцыі, да говорыў што у дзевяць этых колючых проволок, столбы позакопаныя і дзевяць радоў...
А.М.: Вакол дзярэўні?
Е.П.: Да. Бела Сорока вогруг огороджана колючаю проволокою...
А.М.: А чаго так?
Е.П.: Не знаю. От то Ляды і Дзёрновічы не. А была Сорока... Не знаю я...
[…]
А.М.: А вас як-небудзь папярэджвалі, што там піць нельзя, есць нельзя?
Е.П.: Ходзіў спецыяльно.
А.М.: Это зразу? Кода?
Е.П.: Зразу после того. І говорыў, што то не надо есці, то не надо есці. Ужэ. Штоб толькі пакупалі з магазіну.
В.М.: А праз які час выселялі пасля выбуху?
Е.П.: Сразу.
В.М.: Адразу. А як тлумачылі? Чаму вы мусіце выехаць на пару дзён? Што казалі людзям?
Е.П.: Ну яны казалі што пабудзеце вы дней пяць дай і  поворочайцеся назад.
А.М.: А чаму казалі трэба ехаць?
Е.П.: А што яно таке врэменно пройдзе.
А.М.: А што за опасносць якую казалі? Радзіацыя ці што?
Е.П.: Хіба яны говорылі што радзіацыя? Скрывалі.
А.М.: Скрывалі.

Васіль Л . У сваю чаргу расказвае наступнае:

В.Л.: ... не самі, армія пакрывала [дахі]. З Латвіі, з Літвы тут былі... А потом чэраз... дні мо чатыры, пяць давай выселяць. (???)  похваталі людзей
А.С.: І што з Мухаедаў, Кірава выселялі?
В.Л.: З Мухаедаў не...
А.С.: Это вот там пра це гаворыце.
В.Л.: Тыя усе... дзерэўні. Дык там з однымі душамі, а хто стаў добра і усяго, а хата во - бяры! Што табе наравіцца ў ёй, то панабралі (???)  такія. То выселілі, а тут вопрос быў нашчот этого Кірова. Это дорога спасла.
А.С.: Дарога спасла?
В.Л.: Да. Ну это ж военного значэння  Кіеў- Мінск. Да Кіеў ужо ерунда совсем тут семсят кілометраў... З Брагіна і Гомеля дальшэ як до Кіева...
А.С.: Эта так людзі казалі, што із-за того што военная дорога? Ці...
В.Л.: У іх план, у іх документы былі што гэто за дорога... Тута кабеля і (???)  ездзіць.
Ю.Б.: а тут вы говорыце раней булыжнік ляжаў? Да?
В.Л.: Да. Булыжніком і кабель быў. Связь была. З Украінай... там быў такі кабель як рука тоўсты, от так ён і астаўся там.
А.С.: Ну адсюль людзі самі выезжалі?
В.Л.: Да не.
А.С.: Не выязжаў ніхто?
В.Л.: (???)
Ю.Б.:А вот там напачатку вёскі сады толька пааставалісь?
В.Л.: Это ужэ пакарчовано. Ого туды...
А.С.: Там сад вялікі быў?
В.Л.: Сельсад, одзін номер у мяне з шэсятага па (???)
А.С.: А шэйсят хат тут.
В.Л.: (???)
Ю.Б.: Так а што з імі стала? Адсялілі ці што? Гэтыя шэйсят хат?
В.Л.: Добровольно.
А.С.: А добровольно?
В.Л.: ...поехалі. А што ж грошы ето по двенаццаць тысяч даюць, трынаццаць кому, чатырнаццаць кому даюць і хату... Это в Светлагорске. Это... Корэні называецца это туды ето выязжалі. І за Мінскам, Смолевічы, Молодзечно і туда скрозь паўезжалі і там і памерлі...
А.С.: Памерлі? Так чаго яны з'ехалі і памерлі, а вы тут жывеце і...
В.Л.: ... а мы і жывем.
А.С.: Так чаму яны памерлі?
В.Л.: Яны ужо многія хацелі вяртацца да няма куда. Прыедуць да паплачуць. Няма куда.
А.С.: Дак гэта яны можа так перажывалі што...
В.Л.: Да. Перажывалі. (???)  дуроту. (???)  да з тысячы да дзесяць будзе...
А.С.: Там усё прапала...
В.Л.: Усё прапала. От так і народ паехаў (?). Уезжалі у нас такія маладыя парні паўезжалі. А не одного няма. Померлі.

Расказваюць людзі і пра адваротны працэс – прыезд людзей з іншых месцаў. Цікава вельмі рознае стаўленне да прыезджых: хтосьці распавядае пра іх больш нейтральна, а хтосьці дае не самыя станоўчыя водгукі. Прапаную два фрагменты ўспамінаў, дзе можна прасачыць тыя складаныя працэсы, што напаткалі жыхароў розных вёсак:

Ева П.  больш катэгарычная ў сваім стаўленні да перасяленцаў:

А.М.: А шмат  у вас тут людзей выехала? З самой дзярэўні?
Е.П.: З нашае? Порадочно. Толькі сюды богато попрыезжало. Толькі от тых знаеце што, просціце грубо выразіцца, усякі зброд, алкашы... Добра не прыехало. 

Зона

Зараз існуе радыяцыйны заказнік, куды ўваходзіць забаронена. Гэта нежылая зона, уваход толькі па прапусках. Аднак, як і ў кожнага правіла, у гэтага таксама ёсць выключэнні. Сведкі намякаюць пра магчымасць наведвання зоны без прапускоў. З пэўнай мэтай, праўда:

Н.С.: Скажыце, а ці ходзяць людзі з вашай вёскі, можа з суседніх у гэтую закрытую зону...
В.Л.: Ото з лесу о як відно, усё, закрыто... Проволокою огорожэно там...
Н.С.: А як хто сходзіць, то там хворобы якія ці якія там паследствія ад гэтай аварыі?
В.Л.: Я скажу. Як самагонку гнаць, то там гоняць, хто п'е... Хто ахраняюць, то понапіваюцца, то понабіраюць то добра. а грыба, ягаду папробуй узяць (???) Не маем права
А.С.: Самагонку гнаць ходзяць туды?
В.Л.: А только там. Патаму што туды ніхто не ідзе [смяецца] ... О (???)...  (Васіль Л.)

Жыццё і праца каля зоны таксама мае сваю “радыеактыўнае” вымярэнне, якое вызначаецца ў грашовай кампенсацыі. Калі яе няма – то няма і радыяцыі:

 

 

Пасля Чарнобыля

Наступствы Чарнобыля мы будзем адчуваць яшчэ вельмі доўга, не адно пакаленне. Людзі даўно заўважаюць змены ў сваім здароўі і жыцці пасля катастрофы:

 

Хто вінаваты?

А.С.: Так а хто вінаваты што эта аварыя здарылася? Дырэктар станцыі вінаваты ці там...
В.Л.: П'янство...
А.С.: Чаму п'янство?
В.Л.: Таму што п'янство. Там жэ сільно оно (???). а п'яны глядзеў ў ноч ходзіў глядзеў, кантраліраваў прыбор, а то як (???)  паказваў. Однім давалі кварціры там. Это ж новінка была, што там кварціры такія былі, да это... А тут у нас самагонку гоняць да бітонамі туды, да бітонамі туды да вязуць, да вязуць... І это усё зрабіла працу... (Васіль Л.)

 

Чарнобыльская песня...

Каментары да навіны: