Вусная гісторыя ў кіно

2016-05-30

Беларускі архіў вуснай гісторыі запрашае да ўдзелу ў семінары “Вусная гісторыя ў кіно”, прысвечаным працы з відэа ў межах вуснагістарычных даследаванняў, які пройдзе ў Мінску 25-26 чэрвеня.

На семінары яго ўдзельнікі пазнаёмяцца з метадалогіяй вуснай гісторыі, магчымасцямі выкарыстання відэаматэрыялаў архіва, засвояць асновы відэаздымак інтэрв'ю і відэамантажу, пазнаёмяцца з прыкладамі выкарыстання відэаўспамінаў сведак часу ў мастацкім і дакументальным кіно.

Таксама пад час мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя фільма “Калгаснікі”, здымкі якога праходзілі ў экспедыцыі БАВГ на Заходняе Палессе. Пасля прагляду прысутныя змогуць падрабязней даведацца пра стварэнне кінастужкі і паразмаўляць з яе аўтарам - Ягорам Сурскім.

Удзел у мерапрыемстве бясплатны.

На працягу двух дзён семінара для яго ўдзельнікаў будуць прадугледжаны абеды і перапынкі на каву/гарбату.

Іншагароднім забяспечваецца пражыванне і пакрываюцца транспартныя выдаткі.

Калі вы хочаце паўдзельнічаць у гэтым семінары, калі ласка, дасылайце заяўкі, у якіх пазначце вашы кантактныя дадзеныя, а таксама інфармацыю пра досвед удзелу ў зборы ўспамінаў і вопыт відэаздымак інтэрв'ю.

Заяўкі прымаюцца на адрас: info@nashapamiac.org

Апошні тэрмін падачы – 19 чэрвеня, пры неабходнасці забеспячэння пражывання просім даслаць заяўку да 15 чэрвеня (колькасць месцаў для іншагародніх удзельнікаў абмежаваная).

Тэлефон для кантакту: +375 29 8844278 (Андрэй)

Каментары да навіны: