Прэзентацыя кнігі “Піянеры і партызаны: вусная гісторыя нацысцкага генацыду ў Беларусі”

2016-06-15

18 чэрвеня (субота) у рамках праекта ECLAB_Интеракция нямецка-амерыканская даследчыца Аніка Вальке прадставіць сваё даследаванне і кнігу «Піянеры і партызаны: вусная гісторыя нацысцкага генацыду ў Беларусі» («Pioneers and Partisans: An Oral History of Nazi Genocide in Belorussia», Oxford University Press, 2015).

Месца і час: Прастора ЦЭХ (вул. Кастрычніцкая, 16 (над барам «Хуліган»)), 18:30.

Пасля прэзентацыі адбудзецца дыскусія. 

Мадэратар – Аляксей Братачкін, кіраўнік канцэнтрацыі ECLAB «Публічная гісторыя».

Аніка Вальке пра сваю апошнюю кнігу: «У маёй кнізе аналізуецца, як першае пакаленне савецкіх габрэяў выпрабавала на сабе нацыянал-сацыялістычны генацыд, і як перажыўшыя яго ўспамінаюць пра гэта ў новым сацыяльным кантэксце. Абапіраючыся на вусныя гісторыі, відэа сведак генацыду і ўспаміны, сабраныя ў былым СССР, я паказваю, як маладыя савецкія габрэі змагаліся за выжыванне, і што іх памяць была сфармавана міжэтнічнымі адносінамі ў кантэксце акупацыі, нямецкай палітыкі знішчэння і савецкіх высілкаў па канструяванні патрыятычнага адзінства савецкага народа».

Аніка Вальке  – гісторык, дацэнт універсітэта ім. Вашынгтона ў Сэнт-Луісе (ЗША). Вобласць навуковых інтарэсаў: гісторыя і памяць пра Другую сусветную вайну, Халакост і нацысцкі генацыд, гендарныя і ўзроставыя аспекты выжывання ў экстрэмальнай сітуацыі, міграцыя, метадалогія вуснай гісторыі. У 2015 г. была ўзнагароджана прэміяй Heldt Prize Асацыяцыі жанчын у славянскіх даследаваннях за лепшы артыкул.

 

Уваход вольны!

Каментары да навіны: