“Гарадзеншчына 2016”: палявыя нататкі (+Відэа)

2016-07-06

Экспедыцыя працягвае сваю працу на Гарадзеншчыне. Кожны дзень мы наведваем новыя вёскі Лідскага, Іўеўскага і Воранаўскага раёнаў і знаходзім тут багата цікавых гістарычных сюжэтаў і жыццёвых аповедаў. Але адной з важных і хвалюючых для мясцовага насельніцтва з’яўляецца тэма касцёла і рэлігійнага жыцця.

У савецкі час менавіта каталіцкая вера заставалася пэўным ідэнтыфікуючым і кансалідуючым фактарам для тутэйшых жыхароў, чыннікам салідарнасці вясковай грамады і служыла шмат для каго падставай для нонканфармізму.

Савецкая ўлада, такім чынам, ніколі тут да канца не ўспрымалася за сваю, а ўдзел у камуністычнай партыі ці органах савецкай улады быў фармальнай з’явай ці праявай пэўнай стратэгіі выжывання, а не формай прэстыжу ці свядомага выбару.

Да прыкладу,  Ян Станіслаў з Ліпнішак апісвае сітуацыю з уласным уступленнем у партыю, як непрыемную жыццёвую неабходнасць і нават, па яго разуменню, акт прымусу з боку ўладаў, што супярэчыла яго асабістым маральным устаноўкам:

 

У тым жа ключы апавядае і пані Леанарда з Сціганяў, сын якой быў кандыдатам у члены КПСС. Займальнай з’яўляецца і яе гісторыя-показка, якая раскрывае бязбожную сутнасць “камунізмы”: 

Працяг будзе...

Каментары да навіны: