“Гарадзеншчына 2016”: перасяленне і перасяленцы (+Відэа)

2016-07-10

Важным эпізодам гісторыі рэгіёна, дзе праходзяць нашы сёлетнія палявыя даследаванні, з’яўляецца масавае перасяленне мясцовага насельніцтва ў Польшчу, якое пачалося адразу пасля вайны і працягнулася ў 1957-1959 гг. у выніку пагаднення аб рэпатрыяцыі палякаў з СССР. Адной з відавочных прычын добраахвотнага пераезду тутэйшых жыхароў “у Польшч” была калектывізацыя і антырэлігійная палітыка, пазбаўленне ад якіх многія бачылі ў выездзе на захад.

Шмат хто з нашых рэспандэнтаў таксама планавалі іміграваць, але па розных прычынах ім не атрымалася здзейсніць гэта.  Калі з’ява набыла лавінападобны характар, то працэс быў наўпрост прыпынены уладамі. Таму тутэйшыя людзі маюць багатыя сувязі з Польшчай, дзе амаль у кожнага жывуць сваякі і крэўныя.

Аднак працэс меў і зваротны характар. Праваслаўныя беларусы з Польшчы ў той жа час выязджалі на пастаяннае жыхарства на вялікую радзіму - ў БССР. Прычыны “вяртання” таксама не палягалі выключна на патрыятызме ці пачуцці блізасці з уласным народам. Часцяком гэта былі ўцёкі ў змушанай сітуацыі.

Марыя Рыгораўна, жыхарка адной з такіх вёсак перасяленцаў з Падляшша, так распавяла аб пераездзе сваіх бацькоў:

 

Каментары да навіны: