Працы пераможцаў конкурсу відэа-інтэрв’ю

2016-10-03

Рады прадставіць працы пераможцаў конкурсу “Успомніць усё. Вера за савецкім часам”.

Відэа-праект Аляксандра Ганца зроблены ў выглядзе кароткага фільма, прасвечанага тэматыцы рэлігійнага жыцця за савецкім часам. Героям фільма стала жыхарка в. Лунна, Ганец Лізавета Мікалаеўна, якая на ўласным прыкладзе распавядае аб перыпетыях лёсу веруючага чалавека ў перыяд атэізму. 

 

Наступнае інтэрв’ю Шацько Алены было запісана з протаіерэем Адамам Палешка. Святар распавядае пра свой асабісты шлях да царкоўнага служэння, які прыпадаў на няпростыя пасляваенныя гады. Цэнтральным сюжэтам аповеду з’яўляецца гісторыя пра абарону вернікамі храмаў в. Гарадная, якія імкнуліся зачыніць савецкія ўлады ў 1973 г.

 

Відэа наступнага пераможцы нашага конкурсу – Вольгі Пятровай – таксама прысвечана жыццёваму аповеду праваслаўнага святара а. Іаана Крупко.  У інтэрв’ю раскрываецца няпросты лёс царкоўнага дзеяча ў часы уціску рэлігійнай свабоды, яго шлях да служэння і тыя цяжкасці ды перашкоды, якія ўзнікалі перад тымі, хто хацеў звязаць сваё жыццё з душпастарскай дзейнасцю.

 

Інтэрв’ю, якое зныў для конкурсу Вадзім Урублеўскі, прысвечана бліжэйшаму да нас перыяду і датычыцца яно тых зменаў у рэлігійнай сферы, якія адбыліся ў канцы 80-х – пач. 90-х гадоў. На відэа Ярмола Алена Фёдараўна распавядае, як рэлігійныя практыкі і духоўнае жыццё аднаўляліся ў познесавецкім грамадстве пасля зняцця ідэалагічнага ўціску ў гэтай галіне.  

 

Каментары да навіны: