​​Антрапалогія. Фалькларыстыка. Сацыялінгвістыка

2016-12-01

23 – 25 сакавіка 2017 года факультэт антрапалогіі Еўрапейскага ўніверсітэту ў Санкт-Пецярбургу праводзіць шостую навуковую канферэнцыю студэнтаў і аспірантаў «Антрапалогія. Фалькларыстыка. Сацыялінгвістыка».

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў бакалаўрыяту і спэцыялітэту, магістранты і аспіранты.

Мяркуецца, што па зместу даклады ўдзельнікаў могуць адносіцца да наступнага кола тэмаў:

• Культурная антрапалогія: рытуал і штодзённасць; культурныя ідэнтычнасці; семіётыка рэчаў і семіётыка паводзін; этнічныя і міграцыйныя працэсы; канфесійныя супольнасці; сучасныя субкультуры.

• Фалькларыстыка: тэорыя фальклору, структура і паэтыка фальклорных формаў; сацыякультурныя кантэксты і функцыі фальклору; канструяванне фальклору; парафальклорные зʼявы.

• Сацыялінгвістыка: сацыяльныя дыялекты і рэгістры; моўныя кантакты; моўныя сітуацыі і моўная палітыка; мова і этнічнасць; культурныя аспекты моўнага выбару.

Удзельнікі канферэнцыі змогуць пазнаёміцца з ​​навуковай дзейнасцю факультэта антрапалогіі і Еўрапейскага ўніверсітэту ў цэлым.

Удзел у канферэнцыі – на конкурснай аснове. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць у аргкамітэт:

1. тэзісы дакладу абʼёмам ад 5 да 10 тысяч знакаў (уключаючы прабелы, спасылкі, зноскі, спіс літаратуры);

2. звесткі пра аўтара: імя і прозвішча; навучальная ўстанова і факультэт; статус (спецыяліст, бакалаўр, магістрант, аспірант) і курс; кантактныя дадзеныя (электронны адрас – абавязкова, нумар мабільнага тэлефона – пажадана).

Заяўкі і тэзісы прымаюцца да 30 студзеня 2017 г. на адрас: faeuspb.conf@yandex.ru.

Вынікі конкурсу будуць паведамленыя не пазней за 25 лютага 2017 г.
Мяркуецца кампенсацыя выдаткаў на праезд (у межах 5000 руб. на чалавека) і пражыванне іншагароднім удзельнікам.

Аргкамітэт канферэнцыі: Г. А. Клепікава, М. Л. Лурʼе, М. М. Пірагоўская, І. У. Уцехін, Р. Г.Фахрэтдзінаў, К. С. Фёдарава.

Каментары да навіны: