Засталося два вольных месцы сярод удзельнікаў вуснагістарычнай экспедыцыі на Палессе!

2013-04-07

Прапануем падаваць заяўкі на ўдзел у экспедыцыі праекта "Беларускі архіў вуснай гісторыі”, якая адбудзецца 6-11 траўня 2013 г. ў Ельскім раёне Гомельскай вобласці. Мы будзем збіраць успаміны сведкаў часу і вывучаць, як узгадваюцца і асэнсоўваюцца імі падзеі першага пасляваеннага дзесяцігоддзя. Плануецца задаваць дадатковыя пытанні па ўплыве чарнобыльскай трагедыі на рэгіён, а таксама яго этнаграфічных асаблівасцях. 

Заяўкі у адвольнай форме з пазначэннем сферы інтарэсаў, матывацыі і досведа ў галіне вуснай гісторыі просім накіроўваць да 15 красавіка на мэйл партала info@nashapamiac.org.

Дзякуй!

 

Каментары да навіны: