Прэзентацыя інтэрнэт-праекта “Беларускі архіў вуснай гісторыі” ў Оршы

2013-04-15

Шаноўныя сябры,

ласкава запрашаем на прэзентацыю інтэрнэт-праекта “Беларускі архіў вуснай гісторыі”, першага ў Беларусі он-лайн сховішча вусных успамінаў!

Мерапрыемства адбудзецца ў Оршы 19 красавіка ў 18.00 (вул. Камсамольская, д.16, кв.4 – былы офіс БХК).

Сустрэча будзе прысвечана праблемам захавання памяці пра падзеі мінулага, правядзення вуснагістарычных даследаванняў і зберажэння ўспамінаў як архіўных крыніц.

У сустрэчы возмуць удзел:

  • Доктар гістарычных навук, навуковы кіраўнік праекта і арганізатар шматлікіх навуковых экспедыцый па вуснай гісторыі Алесь Смаленчук
  • Кандыдат гістарычных навук, архівіст Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Анатоль Вялікі;
  • Каардынатар праекта, гісторык Ірына Кашталян;
  • Адміністратар і аператар праекта Павал Сітнік

Прыходзьце, чакаем!

Уваход вольны

Каментары да навіны: