Міжнародная канферэнцыя “Аднаўленне Гісторыі: памяць і грамадства ў Цэнтральна-Ўсходняй Еўропе”

2013-05-06

3 і 4 траўня 2013 года ў Мінску ў Амбасадзе Літоўскай Рэспублікі прайшла Міжнародная канферэнцыя “Аднаўленне Гісторыі: памяць і грамадства ў Цэнтральна-Ўсходняй Еўропе”. У ёй прынялі ўдзел запрошаныя выступоўцы з Літвы, Польшчы і Беларусі, у тым ліку навуковы куратар Беларускага архіва вуснай гісторыі Алесь Смалянчук і каардынатар Ірына Кашталян, якія зрабілі прэзентацыю дадзенага архіўнага праекта, распавялі пра вынікі сваёй працы і агучылі планы на будучыню.

Два дні навукоўцы з розных краін абмяркоўвалі праблему захавання гістарычнай памяці народаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

У межах канферэнцыі адбыліся публічныя дыскусіі з удзелам беларускіх, польскіх, літоўскіх гісторыкаў, а таксама былі праведзены наступныя секцыі:

  •     Нацыянальныя вобразы мінулага ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе.
  •     Паўстанне 1863-64 гг. ў памяці і гістарычных наратывах.
  •     Агульнае мінулае ці аўтаномныя нацыянальныя гісторыі? Памяць пра ВКЛ у дзяржавах Цэнтральна-Ўсходняй Еўропы.
  •     Камуністычнае мінулае паміж пераадоленнем і рэстаўрацыяй у посткамуністычных краінах.

У працы па высвятленню праўды пра падзеі, звязаныя з далучэннем Заходняй Беларусі да БССР, была адзначана значная роля Беларускага архіва вуснай гісторыі.

Фотаздымак сайта "Гістарычная праўда"

Каментары да навіны: