Новая дакументалістыка: магчымасці і абмежаванні

2019-02-19

Клуб вуснага гісторыка працягвае знаёміць сваіх сяброў з цікавымі прыкладамі выкарыстання вуснай гісторыі ў кіно. 

Гэтым разам звернем увагу на новы фільм рэжысёра Ягора Сурскага, знятага спецыяльна для тэлеканала Белсат “Мы жылі ў гета” (2018). Гэта стужка была створана падчас сумеснай экспедыцыі БАВГ і Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна.

Пасля прагляду стужкі, паспрабуем разабрацца са складанымі пытаннямі, датычнымі дакументальнага кіно. Напрыклад, дзе праходзіць мяжа паміж мастацкім і дакументальным фільмамі? Якія этычныя абмежаванні ў рэжысёра падчас стварэння стужкі, дзе героямі з’яўляюцца рэальныя людзі са сваімі гісторыямі жыцця? І канешне, як пазбегнуць маніпуляцый і дэманстрацыі пэўнай версіі гісторыі падчас стварэння дакументальнага фільма.

Акром Ягора Сурскага на паседжанні да нас далучацца рэжысёры-дакументалісты Алесь Лапо і Барыс Герстэн.

Мерапрыемства пачнецца ў 18.00 26 лютага па адрасе: вул. Сухая, 25 (Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна) з паўгадзіннай з экскурсіі па выставе “Па загадзе сэрца: аспекты выратавання на акупаваных савецкіх тэрыторыях у гады Галакосту”. Уваход вольны.

Даведка:

Ягор Сурскі – малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, удзельнік шматлікіх вуснагістарычных экспедыцый, рэжысёр цыклу дакументальных фільмаў, прысвечаных гісторыі Беларусі ХХ ст: “Заходнікі” (2015), “Калгаснікі” (2016), “Вернікі” (2017), “Мы жылі ў гета” (2018). Фільмы рэжысёра дэманстраваліся на фестывалях “Лістапад”, “Bulbamovie” і Okiem mlodych" (Польшча).

Алесь Лапо – рэжысёр, аператар, сцэнарыст. Удзельнік розных кінафестываляў у Галандыі, Літве, Польшчы, Расеі, Славакіі. Пераможца фестывалю альтэрнатыўнага кіно “Кінаварка-2012” і III One Short Fest (2013), лаўрэат ІІ Варшаўскага фестывалю беларускіх фільмаў “Bulbamovie-2012”.

Барыс Герстэн – журналіст, рэжысёр, сцэнарыст больш за 40 дакументальных фільмаў, даследчык гісторыі Галакосту, аўтар цыклу дакументальных фільмаў Хроніка Менскага гета. Пераможца шматлікіх міжнародных фестываляў дакументальнага кіно, тройчы ўзнагароджаны прэміяй "Тэлевяршыня". 

Каментары да навіны: