Новая дакументалістыка і вусная гісторыя (+Відэа)

2019-03-04

26 лютага прайшло паседжанне Клуба вуснага гісторыка, прысвечанае пытанню выкарыстання вуснай гісторыі ў кінадакументалістыцы

Дакументальнае кіно з’яўляецца важным сродкам прэзентацыі для шырокай аўдыторыі матэрыялаў вуснагістарычных крыніц. Таму БАВГ ужо неаднаразова звярталася да гэтай формы прадстаўлення вынікаў сваіх праектаў і даследаванняў. Плёнам супрацы каманды БАВГ з рэжысёрам і гісторыкам Ягорам Сурскім сталі чатыры дакументальныя стужкі.

Менавіта дэманстрацыі і абмеркаванню новага фільма Ягора Сурскага “Мы жылі ў гета” (2018) было прысвечана чарговае паседжанне КВГ.  Гэта стужка была створана падчас леташняй сумеснай экспедыцыі БАВГ і Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна.

Усе жадаючыя цяпер маюць магчымасць таксама пабачыць гэты фільм на youtube-канале БЕЛСАТ ГІСТОРЫЯ.

Пасля прагляду фільма адбылася дыскусія аб сучасных праблемах і выкліках, якія паўстаюць перад дакументальнага кіно. У якасці эксперта ў абмеркаванні апроч Ягора Сурскага ўзяў удзел вядомы кіна-рэжысёр і журналіст Барыс Герстэн, аўтар цыклу дакументальных фільмаў “Хроніка Менскага гета”.

Абмеркаванне дакументалістыкі вялося вакол тэмы Халакосту, якая была зададзена прадэманстраванай фільмам. Асноўным пытаннем, якое хвалюе рэжысёраў на сённяшні мамант, з’яўляецца - як дадзеную надзвычай трагічную  падзею з нашай гісторыі данесці да сучаснага гледача, разбэшчанага ашалелай медыякультурай і не вельмі дасведчанага ў сваім гістарычным мінулым, і пры гэтым застацца ў межах аб’ектыўнага дакументальнага расповеду?

Больш падрабязна пазнаёміцца са зместам гэтай сустрэчы ў Клубе вунага гісторыка можна паглядзеўшы відэа-запіс паседжання:

 

 

Каментары да навіны: