Выйшаў з друку том пяты гістарычнага зборніка «Гарадзенскі палімпсест»

2013-07-12

Шаноўныя сябры!

Выйшаў з друку том пяты гістарычнага зборніка «Гарадзенскі палімпсест». Ён мае назву «Людзі даўняй Гародні XV–XX ст.» Кніга прысвечана вывучэнню мінуўшчыны Гродна як феномену лакальнай гісторыі.

Кожны том «Гарадзенскага палімпсеста» ёсць вынікам працы штогадовай міжнароднай навуковай канферэнцыі, якая адбываецца ў лістападзе ў Гародні на Дні Губерта, якія арганізоўвае і адзначае грамадскасць горада.

Тэксты раздзела «Гарадзеншчына і гарадзенцы ў эпоху Вялікага Княства Літоўскага» рэдагавала гісторык Наталля Сліж. Матэрыялы раздзелу «Горад і яго жыхары ў ХІХ — ХХ стст." рыхтаваў да друку Алесь Смалянчук.

У пятым томе «Гарадзенскага палімпсесту» 416 старонак, каля сотні ілюстрацый. Кніга выйшла ў «Гарадзенскай Бібліятэцы».

У Мінску кніга прадаецца «Акадэмкнізе», Кніжным Салоне, на новай Управе БНФ. У Гародні прэзентацыя запланавана на 23 ліпеня.

 

Каментары да навіны: