Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Асоба ў гісторыі: гераічнае і трагічнае"

2013-09-03

Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна запрашае прыняць удзел у Шостай Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Асоба ў гісторыі: гераічнае і трагічнае».

Канферэнцыя адбудзецца ў г. Брэсце 22-23 лістапада 2013 года. Жадаючым прыняць удзел у яе працы неабходна паслаць заяўку і матэрыялы выступлення на адрас genhist@brsu.brest.by да 5 лістапада 2013 г. Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка. Інфармацыя аб арганізацыйным ўзносе будзе выслана дадаткова.

Праблемнае поле канферэнцыі :

1 . Нацыянальная свядомасць і канфесійная прыналежнасць: праблема самаідэнтыфікацыі асобы

2 . Асоба і навакольны свет - этнакультурныя кантакты

3 . «Маленькі» чалавек у гісторыі

4 . Войны і сацыяльныя канфлікты ў лёсе чалавека

5 . Асоба перад судом гісторыі

6 . Праблема гістарычнай памяці: ХХ стагоддзе ў матэрыялах вуснай гісторыі

7 . Генеалагічныя даследаванні

8 . Беларусы замежжа

9 . Брэст і Брэсцкая крэпасць: праблемы гісторыі і сучаснасці


Патрабаванні да афармлення матэрыялаў:

Матэрыялы дакладаў аб'ёмам да 5 поўных старонак фармату А4 (210 х 297мм ) павінны быць набраны ў рэдактары Word (версія не ніжэй 6,0) для Windows. (назва файла - прозвішча аўтара лацінскімі літарамі ). Шрыфт - Tims New Roman, памер - 14 pt. Палі: верхняе - 35 мм, левае, ніжняе, правае - 25 мм. Абзац - 1 см. Інтэрвал - адзінарны. Нумары старонак не прастаўляюцца.

Макраэлементы тэксту: 1) УДК; 2) праз адзінарны інтэрвал ініцыялы і прозвішча аўтара (паўтлусты шрыфт, вялікія літары); 3) далей без прабелу - горад, назва ўстановы; 4) праз інтэрвал - вялікімі літарамі пішацца назва работы (не больш за два радка, тлустым шрыфтам); 5) тэкст навуковага артыкула падаецца з абавязковым фарматаваннем па шырыні і без пераносаў; 6) спасылкі на крыніцы падаюцца ў тэксце лічбамі ў квадратных дужках [2, с. 35]; 7) звесткі аб кожнай крыніцы неабходна друкаваць згодна з ДАСТ 7.1 ў алфавітным парадку: слова "літаратура" не пішацца.

Каментары да навіны: