Новыя калекцыі ўспамінаў беларускіх эмігрантаў у Аўстраліі і Вялікабрытаніі

2013-10-31

Шаноўныя сябры!

Запрашаем пазнаёміцца з новымі калекцыямі ўспамінаў беларускіх эмігрантаў у Аўстраліі і Вялікабрытаніі, якія нядаўна з'явіліся на нашым партале.

Беларускі гісторык Гардзіенка Наталля прадстаўляе вашай увазе ўспаміны людзей, якія пасля Другой сусветнай вайны пераехалі ў Аўстралію і Вялікабрытанію. Рэспандэнты – вядомыя дзеячы беларускіх дыяспар гэтых краін. 

Інтэрв’ю біяграфічныя, а не вузкатэматычныя, таму адлюстроўваюць увесь спектр жыцця эмігрантаў. 

Так, ва ўспамінах эмігрантаў у Вялікабрытаніі разглядаецца гісторыя беларуска-брытанскіх кантактаў, шляхі і матывы прыезду нараджэнцаў беларускіх земляў у Вялікабрытанію, аднак найбольшая ўвага надаецца дзейнасці пасляваеннай хвалі беларускай эміграцыі ў гэтай краіне. Падрабязна разглядаецца гісторыя асобных арганізацый беларусаў: Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі, Хрысціянскага аб’яднання беларускіх работнікаў, Англа-беларускага таварыства, Беларускай бібліятэкі імя Ф. Скарыны і іншых. Адмысловая ўвага надаецца рэлігійнаму жыццю беларусаў, гісторыі асобных праваслаўных парафій, дзейнасці Беларускай каталіцкай місіі ўсходняга абраду.

У поўным аб’ёме з новымі калекцыямі можна пазнаёміцца ў архіве праекта па адрасе http://www.nashapamiac.org/archive/archivetree 

Каментары да навіны: