Новыя калекцыі па матэрыялам майскай экспедыцыі БАВГ

2013-11-04

Сябры!

На нашым партале з'явіліся матэрыалы майскай экспедыцыі  БАВГ па зборы ўспамінаў сведак часу пра голад у БССР 1940-х гадоў.

З 6 па 12 мая 2013 г. на тэрыторыі Ельскага, Мазырскага і Нараўлянскага раёнаў Гомельскай вобласці працавала экспедыцыя, якая была арганізавана ў межах праекта «Другая сусветная вайна і яе наступствы на анлайн архіве вуснай гісторыі Беларусі ХХ стагоддзя». Кіравала мерапрыемствам каардынатар праекта, гісторык Ірына Кашталян.

Камандай экспедыцыі сталі 9 чалавек: краязнаўцы, гісторыкі, грамадскія актывісты з розных гарадоў Беларусі, такіх як Мінск, Гродна, Нясвіж. Гэта былі як спрактыкаваныя ў вуснай гісторыі спецыялісты (прымалі ўдзел у экспедыцыях і іншых мерапрыемствах праекта), так і навічкі. 

Усяго было запісана 62 інтэрв'ю. Рэспандэнтамі былі пераважна жыхары беларускіх вёсак 1912-1942 гг. нараджэння.

Вялікая ўвага надавалася памяці пра асаблівасці даваеннай, ваеннай і паваеннай штодзённасці, успамінам пра Чарнобыль і савецкія рэпрэсіі. Падчас інтэрв’ю таксама закраналіся пытанні, звязаныя з этнаграфіяй рэгіёну.

У поўным аб’ёме з новымі калекцыямі можна пазнаёміцца ў архіве праекта па адрасе http://www.nashapamiac.org/archive/archivetree 

Каментары да навіны: