Зборнік “Чарнобыльская аварыя і грамадства” цяпер даступны онлайн.

2019-04-25

У красавіку 2016 года Беларускі архіў вуснай гісторыі правёў міжнародную навуковую канферэнцыю «Чарнобыльская аварыя і грамадства: 30 год пасля катастрофы».

Не сакрэт, што па шэрагу прычын гэтая катастрофа і яе наступствы ў Беларусі аказаліся адсунутымі на перыферыю грамадскай і навуковай зацікаўленасці. За прайшоўшы тры гады, мы бачым, што апатыя нашага грамадства да праблемы Чарнобыля толькі ўзмацніліся, а сама катастрофа засталася вялікім болем толькі ў памяці тых, каго непасрэдна закранула гэтая трагедыя.

Таму праблемы і высновы, якія былі пастаўленыя ўдзельнікамі канферэнцыі зараз набываюць новая гучанне і актуальнасць. Магчыма сярод артыкулаў гісторыкаў, этнолагаў, сацыёлагаў ды інш. знаўцаў знойдуцца і адказы на прычыны абыякавасці сучаснай грамадскасці да трагічных падзей 33-гадовай даўніны.


Цяпер зборнік матэрыялаў гэтай канферэнцыі знаходзіцца ў адкрытым доступе і кожны, хто жадае, можа спампаваць і азнаёміцца з ім па спасылцы.

Каментары да навіны: