Прэзентацыя новага конкурсу БАВГ, адмыслова распачатага напярэдадні 30-годдзя Чарнобыльскай катастрофы, адбылася ў Міжнародным адукацыйным цэнтры IBB ў Мінску 14 красавіка. Прадстаўнікі архіву распавялі пра ўмовы ўдзелу ў конкурсе і яго асаблівасці.

Сёння пайшоў з жыцця айцец Аляксандр Надсан, грэка-каталіцкі святар, вядомы грамадскі дзеяч, апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў у замежжы.

Беларускі архіў вуснай гісторыі абвяшчае набор на трэнінг па навучанні  асновам вуснагістарычнага даследавання, які адбудзецца 2 траўня ў Менску.  Навучанне праводзіцца ў мэтах падрыхтоўкі ўдзельнікаў конкурсу "Чарнобыльская катастрофа і яе наступствы ў памяці жыхароў Беларусі".

У дзень нараджэння слыннага беларускага дзеяча Сержука Вітушкі прапануем звярнуцца да яго ўспамінаў, якія былі захаваныя ў нашым архіве, дый разам паслухаць гэтыя запісы.

6 красавіка ў Мінску з ініцыятывы БАВГ быў праведзены круглы стол, на якім абмяркоўвалася пытанне: «Што далі і што могуць даць грамадскія навукі для разумення Чарнобыльскай катастрофы?»