19 снежня ў Мінску адбыўся круглы стол “Вусная гісторыя і гістарычная памяць: новыя выклікі”.  На пярэдадні надыходу новага года БАВГ падводзіць вынікі працы ў 2014 годзе, што адначасова стала добрай нагодай абмеркаваць праблемы і перспектывы, які паўсталі cёлета ў вуснагістарычнай галіне.

У наш архіўны фонд дабаўленыя дзве калекцыі з этнаграфічнага збору Вольгі Лабачэўскай: "Гомельшчына, 2003" і "Беласточчына, 2005".

Падоўжаны тэрмін прыёму заявак на ўдзел у прэзентацыі навучальнага дыску “Беларусь падзеленая і аб’яднаная: 1939 год у вусных успамінах”, якая адбудзецца 21 снежня.

4 снежня ў Варшаўскім Клубе каталіцкай інтэлігенцыі  адбылася прэзентацыя фільма  Ягора Сурскага "Восень 1939: на мяжы памяці".

Спяшаемся паведаміць, што ў нашым архіўным фондзе выстаўлена поўная калекцыя матэрыялаў, сабраных падчас экспедыцыі "Віцебшчына, 2014".