Мінулы тыдзень быў для нашага архіва надзвычай багатым на мерапрыемствы. Пасля правядзення круглага стала ў пятніцу, каманда БАВГ адразу пачала рыхтавацца да суботняга воркшопу.

Гісторыкі і журналісты пакінулі межы сваіх прафесійных гета і распачалі канструктыўны дыялог.

На мінулых выходных фестываль арганізаваны ў межах праекта «Жывая гісторыя майго краю» сабраў энтузіястаў самых розных накірункаў: ад спецыялістаў у галіне нефармальнай адукацыі да майстроў па бісерапляценні. Не засталася ў баку і вусная гісторыя.

Круглы стол «Вусная гісторыя ў працы дакументалістаў і журналістаў: праблемы і перспектывы» адбудзецца 27 чэрвеня ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йоханэса Раў.

Напярэдадні правядзення майстар-класа разбіраемся, чаму варта патраціць некалькі гадзін на яго наведванне і што карыснага ён можа даць.