Інстытут “Палітычная сфера” запрашае да ўдзелу ў ІІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Войны ў палітычнай і культурнай традыцыі Беларусі і іншых краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы”.

11 студзеня пасля кароткіх калядных канікул сябры і супрацоўнікі БАВГ сабраліся для абмеркавання найбольш важных пытанняў датычных працы архіва.​

27 снежня  ў Мінску адбыўся круглы стол «Вусная гісторыя ў Беларусі: тэндэнцыі і перспектывы развіцця». Мерапрыемства было арганізавана камандай Беларускага архіва вуснай гісторыі для таго, каб адмыслоўцы ў сферы вуснай гісторыі і захаванні гістарычнай памяці ў Беларусі абмеркавалі праблемы і дасягненні сваёй дзейнасці. 

Шаноўныя сябры!

Беларускі архіў вуснай гісторыі шчыра віншуе вас са святамі Божага Нараджэння і Новым годам!

27 снежня ў Мінску ў Кнігарні ''ЛогвінаЎ'' (пр.Незалежнасці, 37А) адбудзецца прэзентацыя кнігі Анатоля Трафімчыка «Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь», якая выйшла ў серыі «Бібліятэка «Беларускі калегіюм».