Нямецкая дабрачынная арганізацыя дапамогі былым вязням канцлагераў і гета ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе арганізоўвае у Асвенцыме (Польшча) Міжнародную сустрэчу пад назвай «Аўшвіц у школе» (Auschwitz im Unterricht). 

9 лістапада ў Мінску адбыўся практычны семінар “Вусная гісторыя на ўроку”, арганізаваны інтэрнет-праектам “Беларускі архіў вуснай гісторыі”, МГА “Гісторыка” і МГА “Адукацыя без межаў”.

Шаноўныя калегі!

Беларускі архіў вуснай гісторыі запрашае вас прыняць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Верасень 1939 года ў гістарычнай традыцыі і вуснай гісторыі", якая будзе праходзіць 19-20 верасня 2014 г. у Мінску. 

2-3 лістапада ў Мінску адбыўся двухдзённы трэнінг па асновах правядзення аналізу інтэрв’ю са сведкамі часу. Вяла яго вядомы спецыяліст па вуснай гісторыі Імке Хансэн (PhD, Германія-Швецыя). 

«Беларускі архіў вуснай гісторыі», МГА «Гісторыка» і ГА «Дыярыуш» запрашаюць вучняў старшых класаў сярэдніх школ і навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў да ўдзелу ў конкурсе «1939 год у памяці жыхароў Беларусі».

Тэрмін правядзення конкурсу – з 15 кастрычніка 2013 года па 15 мая 2014 года.