Мы рады паведаміць, што на партале нашага праекта можна ўжо пазнаёміцца з новай рубрыкай «Гісторыя Мінска і яго ваколіц ў памяці сведак часу».

Там вы можаце знайсці як асноўную інфармацыю пра гісторыю шэрагу былых прадмесцяў і вёсак на ўскрайку Мінска, так і паслухаць урыўкі ўспамінаў відавочцаў, якія там пражывалі. 

Сябры!

Запрашаем прагаласаваць за наш праект, падтрымаць "Беларускі архіў вуснай гісторыі" у Social Weekend, першым беларускім конкурсе сацыяльных праектаў.

Кожны можа прагаласаваць за наш праект з дапамогай любой з сацыяльных сетак: Facebook, вКонтакте, Twitter. Галасаванне працягваецца да 21 ліпеня.

Шаноўныя сябры!

Выйшаў з друку том пяты гістарычнага зборніка «Гарадзенскі палімпсест». Ён мае назву «Людзі даўняй Гародні XV–XX ст.» Кніга прысвечана вывучэнню мінуўшчыны Гродна як феномену лакальнай гісторыі.

Шаноўнае спадарства! 

Універсітэт Марыі Кюры-Складоўскай (Люблін, Польшча) запрашае вас прыняць удзел у міжнароднай канферэнцыі «Вусная гісторыя ў коле гуманітарных і сацыяльных навук», якая адбудзецца ў Любліне 6-8 лістапада 2013 года. 

Дасылайце заяўкі да 25 ліпеня 2013 года.

Прапануем вашай увазе відэазапіс лекцыі Алеся Смалянчукa і Вольгі Івановай, прэзентацыі праекта “Беларускі архіў вуснай гісторыі”, якая адбылася 30.06.2013 на Летняй школе Лятучага ўніверсітэта.